Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін крытыкуе ЗША за пазыцыю па Сырыі


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

У сваім артыкуле ў The New York Times прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін папярэджвае, што любы вайсковы ўдар ЗША па Сырыі можа перавярнуць усясьветны парадак.

Пуцін піша, што сырыйскі канфлікт можа даць штуршок для новай хвалі тэрарызму.

На думку прэзыдэнта РФ, ёсьць «усе падставы меркаваць», што хімічную атаку 21 жніўня арганізавалі паўстанцы, а не войскі сырыйскага прэзыдэнта Башара аль-Асада.

Пуцін таксама заявіў, мільёны людзей ва ўсім сьвеце ўсё часьцей разглядаюць Злучаныя Штаты не як мадэль для дэмакратыі, але як краіну, якая абапіраецца выключна на грубую сілу.

Артыкул Пуціна зьявіўся ў той час, калі дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры і міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў павінныя пачацца перамовы наконт Сырыі ў ў Жэневе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG