Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына падпіша заяву «вялікай дваццаткі » па Сырыі


Гіда Вэстэрвэле
Гіда Вэстэрвэле

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле заявіў пра гатоўнасьць нямецкага ўраду падпісаць заяву «вялікай дваццаткі » па Сырыі.

Нямецкі ўрад гатовы падпісаць сумесную заяву адзінаццаці краін — сяброў «вялікай дваццаткі» (G20) , якія запатрабавалі рашуча адказаць на ўжываньне хімічнай зброі супраць грамадзянскага насельніцтва ў Сырыі.

Міністар замежных спраў Гіда Вэстэрвэле заявіў 7 верасьня ў кулюарах сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краін ЭЗ у Вільні, што канцлер ФРГ Ангела Мэркель і ён сам вырашылі далучыцца да заявы пасьля таго , як стала зразумелая пазыцыя Эўразьвяза па сырыйскім пытаньні, перадае Reuters.

Кіраўнік МЗС Нямеччыны вітаў аднадушную пазыцыю калегаў у ЭЗ па рашучым непрыняцьцi сытуацыі з хімічным зброяй у Сырыі. Паводле Вэстэрвэле, ЭЗ настроены «на палітычны працэс» ў вырашэньні сырыйскага пытаньня. Пры гэтым міністар замежных спраў ФРГ перакананы , што неабходна дачакацца вынікаў інспэкцыі ААН па ўжываньні атрутных газаў у Сырыі.

Раней на саміце G20 ў Санкт -Пецярбургу Нямеччына не падпісала заяву. І стала адзіным такім прадстаўніком «вялікай дваццаткі» з Эўропы. Гаворка ў ім ідзе пра «суровы міжнародны адказ» на прымяненьне атрутных газаў , у якім улады ЗША абвінавачваюць рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада.

Пры гэтым у дакумэнце няма ні слова аб вайсковым ўдары па Сырыі, адзначае Нямецкая хваля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG