Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ пагадзіліся, што ўлады Сырыі прымянілі хімзброю


Усе 28 краін Эўразьвязу пагадзіліся з тым, што інфармацыя, якая паступіла з розных крыніц, паказвае на прымяненьне сырыйскім урадам хімічнай зброі.

Пра гэта заявіла 7 верасьня вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан у Вільні пасьля перамоваў міністраў замежных спраў краін ЭЗ з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры.

Эштан адзначыла ў сваім выступе, што ЭЗ не можа не рэагаваць на такое злачынства ўладаў Сырыі.

Аднак паміж эўрапейскімі краінамі няма адзінства у справе прымяненьня сілы супраць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада. Некалькі дзяржаў ЭЗ маюць намер прымаць нейкія рашэньні па гэтым пытаньні толькі пасьля апублікаваньня вынікаў расьсьледаваньня інспэктараў ААН адносна магчымай хімічнай атакі 21 жніўня ў прыгарадзе Дамаска.

У суботу ж прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў , што яго краіна не застанецца абыякавай да таго, што адбываецца ў Сырыі.

У сваім штотыднёвым радыё і інтэрнэтзвароце да народу Абама адзначыў, што вайсковая апэрацыя супраць Сырыі будзе мець вельмі абмежаваны характар і ніводзін амэрыканскі жаўнэр ня ступіць на сырыйскую зямлю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG