Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы Пагуляеў не перадаў матэрыялы справы Баўмгертнэра ў суд


Уладзіслаў Баўмгертнэр
Уладзіслаў Баўмгертнэр

Адвакаты генэральнага дырэктара «Ўралкалія» спадзяваліся, што скарга на затрыманьне Ўладзіслава Баўмгертнэра будзе разгледжаная сёньня ў Партызанскім раённым судзе Менску.

Аднак высьветлілася, што сьледчы са Сьледчага камітэту Пагуляеў дагэтуль не перадаў у суд ані саму скаргу, якая праз яго падавалася, ані матэрыялы справы.

Пра гэта Свабодзе паведаміў расейскі адвакат Баўмгертнэра Аляксей Басістаў:

«Беларускія калегі чакалі, што разгляд скаргі будзе сёньня. Дадаткова мы хацелі прадставіць хадайніцтва з просьбай зьмяніць меру стрыманьня на не зьвязаную з пазбаўленьнем волі — пад паручальніцтва Але калі сёньня зьвярнуліся ў суд, то высьветлілася, што ані матэрыялаў справы, ані скаргаў у судзе няма».

У канцылярыі Партызанскага раённага суду адмовіліся прадстаўляць любую па гэтай справе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG