Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перадачу ад маці Баўмгертнэра ў СІЗА не прынялі


Уладзіслаў Баўмгертнэр
Уладзіслаў Баўмгертнэр

У СІЗА КДБ Беларусі, дзе ўтрымліваецца гендырэктар расейскага «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнэр, адмовіліся прыняць перадачу ад маці.

Пра гэта паведаміў адвакат Аляксей Басістаў, які прадстаўляе інтарэсы сям’і прадпрымальніка.

«Сёньня раніцай мама Ўладзіслава Баўмгертнэра спрабавала перадаць яму пасылку з асабістымі рэчамі і прадметамі гігіены. На жаль, супрацоўнікі СІЗА адмовіліся прыняць рэчы, за выключэньнем зубной пасты, шчоткі, мыла і ручніка», — сказаў адвакат.

Прадстаўнікі СІЗА спаслаліся на тое, што па статусу затрыманага Баўмгертнэру нельга перадаваць асабістыя рэчы.

«Мы былі зьдзіўлены, даведаўшыся, што ў нашага падабароннага статус ня арыштаванага на два месяцы, а затрыманага на 72 гадзіны», — адзначыў Басістаў.

Адвакат сказаў, што на імя кіраўніка КДБ Беларусі накіравана заява з просьбай патлумачыць, які цяпер статус Баўмгертнэра.

Маці затрыманага падала заяву з просьбай на спатканьне з сынам, якая дагэтуль застаецца без адказу.

Таксама адвакат паведаміў, што дагэтуль ня мае ніякіх працэсуальных
дакумэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG