Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька ігнаруе позву ў Бабруйскі суд


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Сёньня а 15-й гадзіне ў Бабруйску мае адбыцца суд над лідэрам АГП Анатолем Лябедзькам і ягоным паплечнікам Віктарам Будзінаевым.

Старшыня АГП паведаміў Радыё Свабода, што на разгляд справы не паедзе.
14 жніўня міліцыя затрымала Анатоля Лябедзьку ў Бабруйску ля прахадной «Белшыны», дзе ён разам з кіраўніком Бабруйскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктарам Бузінаевым гутарыў з рабочымі і раздаваў бюлетэнь «Голас розуму».

Лябедзьку і Бузінаева затрымалі і даставілі ў мясцовае аддзяленьне міліцыі, дзе склалі пратакол паводле артыкулу 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу (Незаконны выраб і распаўсюд друкаваных матэрыялаў) і ўручылі позву ў суд.

«Я праігнарую позву ў суд, таму што затрыманьне было, па-першае, брутальным, па-другое, адбывалася з парушэньнем усіх працэдураў нават гэтага рэжыму. Улічваючы заангажаванасьць праваахоўных органаў, я проста ня буду марнаваць свой час. Ёсьць шмат іншых спраў, якія я магу зрабіць сёньня. Напрыклад, я ўжо прысутнічаў на судзе Ўладзя Яроменка, пасьля паеду ў Вярхоўны суд на разгляд скаргі аб нерэгістрацыі „Маладых дэмакратаў“, затым буду мець яшчэ некалькі працоўных сустрэчаў. На пачатку гэтага году мяне ўжо судзілі без маёй прысутнасьці, прысудзілі штраф. Тады мяне нават не папярэдзілі, што будзе суд, не прыслалі позву. Нашы суды могуць абыходзіцца вельмі камфортна і без прысутнасьці падсудных», — адзначыў Анатоль Лябедзька.

Інкрымінаванае Анатолю Лябедзьку парушэньне цягне за сабой пакараньне ў выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічыняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG