Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку затрымалі ў Бабруйску


Анатоль Лябедзька

Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі міліцыя затрымала ля прахадной «Белшыны», дзе Анатоль Лябедзька гутарыў з рабочымі.

У Бабруйск Лябедзька прыехаў для ўдзелу ў круглым стале па праблемах адукацыі.

Таксама афіцэры міліцыі прапанавалі прайсьці ў пастарунак для высьвятленьня асобы старшыні Бабруйскай гарадзкой арганізацыі АГП Віктару Бузінаеву.

Гэта адбылося каля прахадной ААТ «Белшына», дзе яны гутарылі з рабочымі. Як паведамляе сайт ucpb.org, затрыманьне праводзілі маёр Радзько і падпалкоўнік Тарасевіч.

А 17:15 Анатоля Лябедзьку і Віктара Бузінаева даставілі ў мясцовае аддзяленьне міліцыі. Ад паловы на шостую сувязі зь імі няма.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG