Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі патрабуюць пакараць гамафобаў


17 траўня акцыю супраць гей-актывістаў узначальвалі сьвятары.
17 траўня акцыю супраць гей-актывістаў узначальвалі сьвятары.

У Тбілісі ў суботу зноў адбыліся акцыі прыхільнікаў абароны правоў ЛГБТ-супольнасьці і іх праціўнікаў.

Людзі сабраліся перад будынкам Галоўнай пракуратуры. На некалькі гадзін быў паралізаваны рух транспарту.

У акцыях удзельнічала значна менш народу, чым напярэдадні. Сутыкненьняў не было.

Абаронцы правоў сэксуальных меншасьцяў выступалі пад лёзунгам «вяршэнства закону», патрабуючы пакараць вінаватых у сутыкненьнях 17 траўня на мітынгу супраць гамафобіі. Тады пацярпелі 28 чалавек.

Апаненты ЛГБТ-супольнасьці — у асноўным, актывісты «Народнага фронту» — патрабавалі заканадаўча забараніць прапаганду гомасэксуалізму ў Грузіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG