Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі напалі на ўдзельнікаў гей-параду


Паліцыя ў Тбілісі не змагла стрымаць тысячы праваслаўных актывістаў, якія прарвалі кардон паліцыі і накіраваліся да таго месца, дзе плянавалася правядзеньне акцыі ЛГБТ актывістаў і іх прыхільнікаў у сувязі з Міжнародным днём барацьбы супраць гамафобіі і трансфобіі.

ЛГБТ актывістам прыйшлося зьмяніць загадзя заплянаванае месца правядзеньня акцыі ля будынка былога Парлямэнту пасьля таго, як тэрыторыю перад гэтым будынкам запоўнілі праваслаўныя актывісты і духоўныя асобы.

У якасьці альтэрнатыўнага месца правядзеньня акцыі супраць гамафобіі была абраная тэрыторыя ля плошчы Свабоды.

Былі мабілізаваныя атрады паліцыі ў вялікай колькасьці, якія ўсталявалі агароджы, каб перашкодзіць праваслаўным актывістам падысьці да ўдзельнікаў акцыі супраць гамафобіі, аднак гэтых агароджаў аказалася недастаткова для стрымліваньня вялікай плыні праваслаўных актывістаў, якія пачалі рухацца па кірунку плошчы Свабоды.

Пасьля таго, як праваслаўныя актывісты прарвалі кардон паліцыі, паліцыя прывяла да месца правядзеньня акцыі супраць гамафобіі некалькі аўтобусаў, на якіх яны ажыцьцявілі эвакуацыю ЛГБТ актывістаў з месца падзей.

На адзін з аўтобусаў, які перавозіў ЛГБТ актывістаў, напалі праваслаўныя актывісты і разьбілі вокны. Некаторыя кідалі камяні, падчас чаго пацярпелі некалькі чалавек, у тым ліку адзін журналіст і адзін паліцэйскі.

У Грузіі напалі на ўдзельнікаў гей-параду
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:10 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG