Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 траўня: У Менску забаўляюцца на Карла Маркса; нарадзіўся Ататурк


Турэцкі сьцяг з партрэтам Ататурка лунае над тысячамі людзей на Дзень рэспублікі
Турэцкі сьцяг з партрэтам Ататурка лунае над тысячамі людзей на Дзень рэспублікі
ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску канцэртна-забаўляльныя мерапрыемствы на вул. Карла Маркса. Выступаюць вулічныя музыкі, аматарскія тэатральныя калектывы. Мінакі могуць набыць вырабы рамесьнікаў.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1780 – нарадзіўся Людвік Міхаіл Пац, вайсковы дзяяч, удзельнік паўстаньня 1830-1831 гадоў.

1881 – нарадзіўся Мустафа Кемаль Ататурк, турэцкі палітык, заснавальнік і першы прэзыдэнт Турэцкай Рэспублікі. Здольны і выбітны афіцэр падчас Першай сусьветнай вайны, пасьля паразы Асманскай імпэрыі ўзначаліў турэцкі нацыянальна-вызваленчы рух, які завяршыўся скасаваньнем султанату (1922) і стварэньнем Турэцкай Рэспублікі (1923). Прэзыдэнцтва Ататурка азначылася правядзеньнем палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформаў. Прыхільнік ідэалёгіі асьветніцтва, Ататурк імкнуўся ператварыць былую Асманскую імпэрыю ў сучасную, дэмакратычную і сэкулярную нацыянальную дзяржаву. Памёр 10 лістапада 1938 году ад цырозу печані, спрычыненага застарэлым алькагалізмам. У Турэччыне склаўся культ асобы Ататурка, які збольшага нагадвае культ асобы Леніна ў СССР.

Сьцяг з партрэтам Хо Шы Міна
Сьцяг з партрэтам Хо Шы Міна
1890 – нарадзіўся Хо Шы Мін, кіраўнік Віетнаму (пам. 1969). У 1916-1923 жыў у ЗША, Англii, Францыi. У 1920 уступіў у Францускую камунiстычную партыю. З дапамогай новых сяброў-аднапартыйцаў трапiў у Савецкi Саюз, дзе працягнуў палiтычную дзейнасьць i канчатковы сфармаваўся як камунiстычны лiдэр. У 1925 арганiзаваў Таварыства рэвалюцыйнай моладзi Віетнаму. Каб пазьбегнуць арышту, быў вымушаны жыць не ў Віетнаме, а ў Камбоджы. У той час у Iндакiтаі ўжо дзейнiчалi паасобку камунiстычныя групы. Хо Шы Мiн аб’яднаў iх, дзякуючы чаму ў 1930 была арганiзаваная Камунiстычная партыя Iндакiтаю. З 1946 па 1955 быў прэм’ер-міністрам Паўночнага Віетнама, а з 1946 па 1969 – прэзыдэнтам.

1896 – памёр Ян Козел, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў.

Пол Пот
Пол Пот
1928 – нарадзіўся Пол Пот, камбаджыйскі дыктатар (пам. 1998). Лідэр гэтак званых «Чырвоных кхмэраў», ён узначальваў камуністычны рэжым, які праводзіў генацыд супраць свайго народу і за 3,5 гады панаваньня зьнішчыў два мільёны чалавек насельніцтва Камбоджы. У 1979 рэжым Пол Пота быў скінуты віетнамскімі войскамі. Да 1998 хаваўся ў джунглях у цяжкадаступных раёнах Камбоджы з рэшткамі аддзелаў «Чырвоных кхмэраў». У канцы жыцьця ўзяты пад варту паводле загаду камандуючага войскамі «Чырвоных кхмэраў» Тая Мока. Памёр ад раку.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Было неабходна забараніць фэску, якая сядзела на галовах нашага народу як сымбаль невуцтва, нядбайнасьці, фанатызму, нянавісьці да прагрэсу і цывілізацыі, і замяніць яе капелюшом – галаўным уборам, якім карыстаецца ўвесь цывілізаваны сьвет. Такім чынам мы дэманструем, што турэцкая нацыя ў сваім мысьленьні, як і ў іншых аспэктах, ні ў якай меры не ўхіляецца ад цывілізаванага грамадзкага жыцьця».

Мустафа Кемаль Ататурк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG