Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка Капітолію эвакуаваная, у лісьце да Абамы — падазронае рэчыва


Сакрэтная служба ЗША, якая займаецца аховай прэзыдэнта і членаў яго сям’і, паведаміла аб выяўленьні падазронага ліста, адрасаванага Бараку Абаму.

Першыя тэсты паказалі наяўнасьць у канвэрце сьлядоў падазронага рэчыва. Па зьвестках сакрэтнай службы, ліст паступіў 16 красавіка, у той самы дзень, што і пакет на імя сэнатара-рэспубліканца Роджэра Уікера, у якім знайшлі рыцын — сьмяротна небясьпечнае рэчыва.

Будынак, дзе месьціцца Кангрэс ЗША, абшуканы на прадмет наяўнасьці падазроных пакетаў, частка пэрсаналу эвакуавана. Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў заявіла, што пакуль няма сьведчаньняў таго, што небясьпечныя лісты нейкім чынам зьвязаныя з двума выбухамі падчас маратону ў Бостане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG