Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Бостане: двое загінулі, больш як сто параненыя


Праз некалькі сэкундаў пасьля выбуху (выкадроўка з відэа)
Праз некалькі сэкундаў пасьля выбуху (выкадроўка з відэа)

У выніку выбуху ў часе штогадовага марафону ў Бостане загінулі двое, у тым ліку васьмігадовае дзіця. Барак Абама заявіў, што вінаватывя будуць знойдзеныя і пакараныя.

Паводле начальніка бостанскай паліцыі Эдварда Дэвіса, каля трох гадзінаў дня ў панядзелак, на фінішнай лініі традыцыйнага Бостанскага марафону, адначасна адбыліся два выбухі. Яны былі магутнымі, выбуховыя прыстасаваньні былі закладзеныя на адлегласці 50-100 мэтраў адзін ад другога. Пазьней паліцыя абяшкодзіла яшчэ дзьве бомбы.

Афіцыйна паведамляеца пра двух загіблых, адзін зь іх – васьмігадовы хлопчык. Паводле апошніх дадзеных, 115 чалавек параненыя.

Бліжэйшыя да месца выбухаў кварталы блякававныя паліцыянтамі. У Бостане адключаная мабільная сувязь – каб запазьбегчы дэтанатных выбухаў.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў Белым доме, што распарадзіўся выдаткаваць Бостану ўсю неабходную дапамогу, а таксама выказаў упэўненасьць, што арганізатары выбуху будуць знойдзеныя і пакараныя.

У Вашынгтоне, Нью-Ёрку ўведзеная найвышэйшая ступень бясьпекі, ў некаторых іншых гарадах захады бясьпекі ўзмоцненыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG