Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР: Выбухоўка магла быць закладзена ў рондалях


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў выбухі, якія прагрымелі ў панядзелак у Бостане, мярзотным і баязьлівым актам тэрарызму.

У выніку выбухаў каля фінішнай рысы Бостанскага маратону загінулі трое чалавек, у тым ліку 8-гадовы хлопчык, і больш за 150 параненыя.

ФБР ўзяло на сябе каардынацыю расьсьледаваньня выбухаў у Бостане.
Кіраўнік расьсьледаваньня агент ФБР Рычард ДэЛарье заявіў, што выбуховыя прыстасаваньні маглі быць закладзены ў скараварках. На месцы выбухаў былі выяўленыя "фрагмэнты падшыпнікаў і цьвікоў, якія магчыма знаходзіліся ўнутры скараваркі", а таксама чорных нэйлёнавых сумак, у якіх, як мяркуецца, былі схаваныя выбуховыя прылады, перадае ВВС.

Рондалі-скараваркі часта выкарыстоўваюцца ў самаробных выбуховых прыладах, адзначаюць экспэрты. Іх згадваюць у многіх інструкцыях па вырабе выбуховых прылад, якія разьмяшчаюць у інтэрнэце радыкальныя групоўкі, сярод якіх "Аль-Каіда".

Паліцыя пакуль афіцыйна не называе імёны загінулых і дакладную колькасьць пацярпелых пад час выбухаў у Бостане. Каля 17 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане. Некаторым прыйшлося ампутаваць канечнасьці.

Паводле лекараў, у многіх з пацярпелых асколачныя раненьні. У некаторых пацярпелых з ран вынялі мэталёвыя асколкі, падобныя на цьвікі і шарыкі. Доктар бальніцы Масачусеца мяркуе, што гэтымі асколкамі былі начынены бомбы.
Аднак некаторыя адмыслоўцы лічаць, што гэтыя асколкі не знаходзіліся ўнутры бомбаў, а ўтварыліся ў выніку выбуховай хвалі.

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША абвясьціла, што новай пагрозы ў Бостане няма. Аднак прэзыдэнт ЗША Барак Абама на прэс-канфэрэнцыі 16 красавіка заклікаў амэрыканцаў быць пільнымі. Ён заявіў, што ўлады пакуль не ведаюць, хто стаіць за выбухамі, і ці варта шукаць сьлед за мяжой ці ў самой Амэрыцы.

"Кожны раз, калі бомбы выкарыстоўваюцца супраць нявінных людзей, гэта - акт тэрарызму", - сказаў Барак Абама. Ён наведае Бостан 18 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG