Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Яна Мельнікава аштрафавалі


10 хвілінаў бела-чырвона-белы сьцяг лунаў у цэнтры Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:45 0:00
Наўпроставы лінк

10 хвілінаў бела-чырвона-белы сьцяг лунаў у цэнтры Менску, 25 сакавіка

Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў актывіста руху «За свабоду» Яна Мельнікава на 2 мільёны 200 тысяч рублёў. Яго зьвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце.

Судзьдзя Аксана Рэлява не задаволіла хадайніцтва Яна, каб працэс вёўся па-беларуску.

Паводле адваката, абвінавачваньне ў арганізацыі акцыі некарэктнае, бо ў ёй браў удзел са сваёй ініцыятывы адзін чалавек — Ян Мельнікаў. А дакумэнты па справе складзеныя з парушэньнямі.

25 сакавіка Ян Мельнікаў, узьняўшы бел-чырвона-белы сьцяг, раздаваў мінакам уласныя віншаваньні з Днём Волі на плошчы Якуба Коласа.

У рапарце міліцыянта Драздова згадваецца публікацыя на Радыё Свабода, у якой гаворыцца «аб правядзеньні Мельнікавым акцыі». Вытрымку з рапарта зьмясьціў у Фэйсбуку актывіст Арцём Лява, які напісаў: «Міліцыянты Савецкага раёна Менска рэгулярна наведваюць сайт Радыё Свабоды :)».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG