Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 хвілінаў бела-чырвона-белы сьцяг лунаў у цэнтры Менску


10 хвілінаў бела-чырвона-белы сьцяг лунаў у цэнтры Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:45 0:00
Наўпроставы лінк

25 сакавіка ў Менску а 19 гадзіне актывіст Ян Мельнікаў правёў на плошчы Якуба Коласа акцыю.

Ян разгарнуў бела-чырвона-белы сьцяг, раздаў улёткі і павіншаваў мінакоў з Днём Волі. Акцыя доўжылася каля 10 хвілінаў.

Тэкст яго ўлёткі:

«Віншую з найвялікшым нашым нацыянальным святам — Днём незалежнасьці, Днём Волі!

Менавіта ў гэты дзень, 25 сакавіка 1918 году, рада БНР (былы выканаўчы камітэт Усебеларускага зьезду) прыняла трэцюю ўстаўную грамату паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Дзяржаўнымі сымбалямі першай беларускай нацыянальнай дзяржавы зрабіліся бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня.

Беларусы ва ўсім свеце адзначаюць яго і памятаюць, што да гэтага спрычыніліся самаахвярная праца й жыцьцё найлепшых сыноў і дачок нашай Бацькаўшчыны. Існуючы на Бацькаўшчыне антыбеларускі, антыдэмакратычны рэжым ня толькі не прызнае гэтае сьвята, але зьнішчае ўсё беларускае.

Але ёсьць у што верыць — у сябе, у тое, што наша Бацькаўшчына сапраўды стане вольнай, дэмакратычнай і заможнай дзяржавай! Няхай жа ўсе нашы надзеі спраўдзяцца, стануць рэчаіснасьцю! Жыве Беларусь!!! Жыве Незалежная Краіна!!!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG