Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубілюс: Сытуацыя ў Беларусі — выклік для Эўропы


Андрус Кубілюс
Андрус Кубілюс

Самай вялікай дапамогай Беларусі стане падпісаньне з Украінай дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Гэта можа адбыцца на саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні.

Пра гэта заявіў экс-прэм’ер Літвы, лідэр кансэрватараў Андрус Кубілюс у сэйме на канфэрэнцыі «Чаго чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Эўрапейскім зьвязе?»

«Мы ўсе ведаем, наколькі кепская сытуацыя ў Беларусі, і весьці дыскусіі на тэмы парушэньня правоў чалавека, палітычных зьняволеных і г. д. няма сэнсу. Гэтыя рэчы для ўсіх ясныя, і погляд на іх адзіны. Беларусь — асобны выпадак, паколькі да ўсіх праблемаў краін Усходняга партнэрства там ёсьць яшчэ і Лукашэнка», — адзначыў Кубілюс.

Паводле палітыка, у барацьбе, якая вядзецца паміж Расеяй і Захадам за рэгіён, які ўваходзіць у зону дзеяньня эўрапейскай палітыкі Ўсходняга суседзтва, выйграе́ Расея. Для Эўропы гэта зьяўляецца вялікім выклікам, таму, лічыць Кубілюс, падпісаньне Ўкраінай пагадненьня з ЭЗ мела б узьдзеяньне на краіны гэтага рэгіёну, уключна зь Беларусьсю.

Літоўскі парлямэнтар Эмануэліс Зінгерыс, былы кіраўнік камітэту Сэйму па замежных справах, заклікаў, каб «музэй пад адкрытым небам зь Дзяржынскім і Леніным спыніў існаваньне».

Эмануэліс Зінгерыс
Эмануэліс Зінгерыс
«Для традыцыйных літоўскіх палітычных сілаў вы зьяўляецеся нашымі партнэрамі», — сказаў палітык, зьвяртаючыся да беларускіх дэмакратаў.

«Мы думаем, што гэты музэй злачынцаў (Дзяржынскага і Леніна) пад адкрытым небам павінен скончыцца. Чым далей, тым больш менская рэальнасьць адрозьніваецца ад рэальнасьці дэмакратычных дзяржаў», — адзначыў Зінгерыс.

Ён адзначыў, што сваякі беларускіх палітвязьняў папрасілі літоўскіх палітыкаў «не дазваляць чыноўнікам Лукашэнкі браць удзел у самітах у Вільні, пакуль ня будуць вызвалены і рэабілітаваны палітвязьні». Зінгерыс адзначыў, што Беларусь «на жаль, ня трапіла ў пакет Усходняга партнэрства». Аднак Літва будзе старацца, каб Беларусь прысутнічала на агульных мерапрыемствах падчас старшынства Літвы ў ЭЗ.

Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў, што Літва павінна сказаць вельмі простую фразу: «Рабі, як я». Паводле палітыка, Літва лепш за іншыя краіны ЭЗ разумее, што адбываецца ў Беларусі, і таму павінна паказаць, што трэба рабіць, перадае DELFI.

«Беларускі тыдзень» у Вільні пачаўся 25 сакавіка з ускладаньня кветак на могілках Росы да магіл падпісантаў Акту аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG