Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіўчык: Амбасада Беларусі мела нежылы выгляд


Супрацоўнікі беларускай амбасады ў Кіеве ня выйшлі да ўдзельнікаў пікету, якія хацелі перадаць зварот да беларускіх уладаў.

Пра гэта распавёў карэспандэнту Свабоды ўдзельнік пікетаваньня беларускай амбасады Вячаслаў Сіўчык, які пасьля падзеяў Плошчы-2010 знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі ва Ўкраіне. Акцыя пачалася менавіта зь ягонага выступу. Яе ўдзельнікі трымалі бел-чырвона-белы сьцяг, выкрыквалі лёзунгі, трымалі плякаты.

«Прайшло ўсё вельмі добра. Сабралася каля 50 актывістаў розных палітычных партый, далучыўся „Нацыянальны альянс“. Былі ўскладзены кветкі да помніка Ўладзімеру Караткевічу, бо сёньня сьвята. Была спроба перадаць зварот у беларускую амбасаду. Але, нягледзячы на тое, што дыпляматы абавязаныя такія звароты прымаць, гэта ня тычыцца беларускай амбасады ў Кіеве. Яны ні разу ў жыцьці не прымалі такія звароты. Але тое, што напісана ў звароце, ужо шырока вядома ва Ўкраіне.

Сутнасьць звароту — што прадстаўнікі розных украінскіх палітычных партый віншуюць беларусаў з нацыянальным сьвятам Днём Волі. Натуральна, абураны ўчорашнімі арыштамі, бачаць падкопы імпэрскіх сілаў за затрыманьнем украінскіх грамадзянаў падчас учорашняга сьвяткаваньня ў Менску і патрабуюць іх неадкладнага вызваленьня. І патрабуюць вызваленьня 13-ці беларускіх палітвязьняў, якія па прозьвішчах названыя ў гэтым звароце. Але ж амбасада зьнешне мела нежылы выгляд. Было досыць шмат міліцыянтаў, але яны паводзілі сябе вельмі цывілізавана і ніякіх праблем не было».

Удзельнікі пікету каля беларускай амбасады ў Кіеве скандавалі «Свабоду палітвязьням!» і іншыя лёзунгі.

Сіўчык: «Я таксама казаў у сваім выступе, што мы проста абураныя, што ўкраінскіх грамадзянаў затрымалі ўчора ў Менску. Асабліва ўлічваючы тое, што іх затрымалі за ўкраінскі дзяржаўны сьцяг. Гэта абуральна, і ад усёй беларускай апазыцыі я выказаў пратэст і падзяку ўкраінцам за тое, што яны ўчора бралі ўдзел у Дні Волі ў Менску».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG