Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнку павіншавалі са сьвятам 8-га сакавіка


Акцыя ў падтрымку Цімашэнкі ў Кіеве
Акцыя ў падтрымку Цімашэнкі ў Кіеве

Ва ўкраінскім горадзе Харкаве ў пятніцу з нагоды адзначанага ў шэрагу краінаў Міжнароднага жаночага дня прайшла акцыя ў падтрымку экс-прэм’ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі, якая адбывае турэмнае пакараньне.

Перад будынкам шпіталю, дзе Цімашэнка зараз знаходзіцца на лячэньні, сабраліся прыкладна 500 яе прыхільнікаў.

Яны трымалі плякаты «Свабоду Юліі!» і «Юля, віншуем!». Некалькі дэпутатаў Вярхоўнай Рады з партыі Цімашэнкі «Бацьківшчына» перадалі свайму лідэру кветкі. Паводле іх словаў, яны прынесьлі таксама каля 15 тысяч лістоў ад тых, хто падтрымлівае былую кіраўніцу ўраду.

Юлія Цімашэнка адбывае сямігадовы тэрмін ад кастрычніка 2011 году, пасьля таго, як яе прызналі вінаватай у службовых злачынствах. Супраць яе вылучаны яшчэ шэраг абвінавачваньняў, у тым ліку датычнасьць да забойства дэпутата і прадпрымальніка Яўгена Шчэрбаня ў 1996 годзе. Цімашэнка называе свой крымінальны перасьлед «палітычна матываваным».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG