Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-23



Не перайначым выпадковым словам
Ані на кроплю гэты белы сьвет,
Дзе кожны з нас ня вечна, а часова
Пад вечнымі сузор’ямі жыве.
А плынь жыцьця той конавай пячаткі
Не прызнае і б’ецца ў берагі,
І гэтак сама, як і мы, нашчадкі
Вяртацца будуць на свае кругі,
Каб зразумець, што лёс суровы межы
Жывому вызначае нездарма,
Бо і ад зор халодных мы залежым,
І ад зямлі, радней якой няма.
Ад той, адзінай, да якой вяртацца,
А ў ростані цягнуць задуманы пагляд,
Кахаючы яе бяз тлуму і абстракцый,
Як сто ці тысячу гадоў назад.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG