Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-12



Ідзі праз шыпшыны
крывавыя кветкі,
Нястомны і сьмелы хадак!
Пякучыя драпіны –
вольнасьці знак.
Ідзі праз крывавыя кветкі...

Апасьліва цені чакаюць хады,
Счапляюць разьдзертае гольле.
І ведае той, хто трапляе сюды,
Што шлях толькі ўперад –
да волі.

Ідзі праз шыпшыны
крывавыя кветкі,
Нястомны і сьмелы хадак!
Пякучыя драпіны –
вольнасьці знак.
Ідзі праз крывавыя кветкі...

І подыхаў дзіўных вакол
насланьнё
Ад палкіх, гарачых суквецьцяў.
Калі спапяляць яны сэрца тваё,
Раскідаюць попел па сьвеце.

Ідзі праз шыпшыны
крывавыя кветкі,
Нястомны і сьмелы хадак!
Пякучыя драпіны –
вольнасьці знак.
Ідзі праз крывавыя кветкі...

І птушка пакоры,
і птушка бяды
Няўмольна расправілі крылы,
Каб тут, на самоце бясьсільнай хады
Выбранец апошні загінуў.

Ідзі праз шыпшыны
крывавыя кветкі,
Нястомны і сьмелы хадак!
Мы рушылі побач –
то вольнасьці знак.
Ідзі – праз шыпшыны крывавыя кветкі...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG