Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВАПОЛАЦКІЯ ЎЛАДЫ АДМАЎЛЯЮЦЦА ЗАРЭГІСТРАВАЦЬ СУПОЛКІ СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Нагодаю дзеля такога рашэньня сталіся недакладнасьці ў афармленьні адпаведных дакумэнтаў. Тым часам старшыня рэгіянальнай Полацка-Наваполацкай арганізацыі СПБ Уладзімер Антановіч лічыць, што адмова юрыдычна нічым не матываваная і з гэтай нагоды зьбіраецца зьвярнуцца ў суд.

Полацка-Наваполацкая “рэгіяналка” была зарэгістраваная ў Наваполацкім гарвыканкаме 3 траўня 2000 году. У зьвязку з унесенымі ў статут СПБ зьменамі і дадаткамі, узьнікла патрэба перарэгістрацыі першасных суполак. Пры гэтым працэс перарэгістрацыі доўжыцца ўжо дзевяць месяцаў, і кожнага разу работнікі гарвыканкаму знаходзяць хібы ў афармленьні пададзеных дакумэнтаў.

Сёньня ж спадар Антановіч падаў у гарвыканкам заяўку на правядзеньне 20 траўня мітынгу пратэсту супраць перасьледу ўладамі актывістаў Свабоднага прафсаюзу. Нагадаем, што апошнім часам у рэгіёне звольненыя з працы тры кіраўнікі першасных арганізацыяў СПБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG