Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАБРУЙСКУ СЯБРЫ АГП І БСДГ ПРАВЯЛІ ПІКЕТЫ НА МОГІЛКАХ


Марыя Усьціновіч, Бабруйск

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Віктара Красоўскага, Генадзя Карпенкі й Зьмітра Завадзкага. Гаворыць лідэр бабруйскай арганізацыі АГП Ўладзімер Куртукоў.

(Куртукоў: ) “Сёньня — Радаўніца. Усе хрысьціяне ўзгадваюць тых, хто пайшоў у лепшы сьвет. І вось мы вырашылі сёньня ўспомніць пра нашых калегаў, якія загінулі”.

Паводле словаў удзельнікаў пікетаў (а іх было каля 20 чалавек), яны адчувалі цікавасьць і маральную падтрымку людзей. Наведвальнікі могілак падыходзілі да пікетоўцаў і вялі гутарку.

Таксама зацікавілася акцыяй і дзяжурная група супрацоўнікаў міліцыі. Распавядае Ўладзімер Куртукоў.

(Куртукоў: ) “Пытаньні былі: “Што за мерапрыемства?” Мы сказалі: “Глядзіце, вось ваш былы міністар”. Трэба ўзгадаць, каб людзі ведалі, тым больш тут трагічны лёс і сьмерць. Трэба ж іх памятаць, тым больш гэта значныя для нашай Рэспублікі асобы”.

Акцыю, прымеркаваную да Радаўніцы, бабруйскія дэмакраты праводзяць ужо другім разам і лічаць, што менавіта ў сьвяты дзень памінаньня продкаў згадваньне імёнаў палітыкаў, якія зьніклі і загінулі, найбольш зразумелае людзям і мае водгук у іх сэрцах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG