Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АД 1 САКАВІКА БЕЛАРУСКІ ПАРТАЛ TUT.BY ЗЬМЯНІЎ ДЫЗАЙН


Ганна Соусь, Менск

Наведнікам TUT.BY цяпер хутчэй і спрытней заходзіць на сэрвісы “Пошта”, “Работа”, “Каталёг” і “Форумы”. Памер галоўнай старонкі павялічыўся, на ёй зьмяшчаецца значна больш карыснай інфармацыі.

Адметнасьцю новай вэрсіі стала паўнавартасная сыстэма пошуку ў беларускім Інтэрнэце, якая, паводле генэральнага дырэктара TUT.BY Кірыла Валошына, лепш прыстасаваная для беларускіх карыстальнікаў, чымсьці іншыя пошуковыя службы (напрыклад Яндэкс) і ні ў чым не саступае ім. Для зручнасьці карыстальнікам даецца магчымасьць пашырэньня пошуку за кошт выдачы вынікаў ня толькі зь беларускіх сайтаў, але й рэсурсаў расейскамоўнага Інтэрнэту.

Спадар Валошын адзначае, што разам з дызайнам зьмянілася і канцэпцыя падачы інфармацыі. Цяпер навіны зьяўляюцца на TUT.BY некалькі разоў на дзень, да таго ж працуе пошук на базе навінаў парталу, пачынаючы з дня яго заснаваньня, а форумы для абмеркаваньня артыкулаў цяпер ствараюцца аўтаматычна.

Апроч таго, на TUT.BY зьявіўся адмысловы рэсурс spravka.tut.by, які зьмяшчае інфармацыю пра менскія рэстараны, клюбы, мэдычныя цэнтры, саўны, салёны прыгажосьці ды іншыя ўстановы. Рэканструкцыя парталу доўжылася паўгоду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG