Агульная колькасьць магілаў складае блізу 2,5 тысячаў. З прычыны незаконных пахаваньняў Наваполацкае лясніцтва пачало выстаўляць судовыя пазовы грамадзянам за незаконны захоп зямлі, а суды прызначаць адміністрацыйныя штрафы ў памеры 180 тысячаў рублёў. Усё гэта, зразумела, выклікае незадавальненьне месьцічаў.
На пытаньне – чаму ўлады дагэтуль не ўпарадкавалі гарадзкія могілкі, гучыць стандартны адказ: няма сродкаў. Між тым адзначаць 45-годзьдзе горада плянуецца цэлы тыдзень, і на сьвяточныя мерапрыемствы, улучна з фэервэркам і запросінамі “зорак” расейскай эстрады выдаткоўваюцца значныя сродкі.