Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ НАВУКІ


Віталь Цыганкоў, Прага

Унутры прылады тысячы пустых трубак для цыркуляцыі крыві. Прыток кіслароду забясьпечвае дадатковае прыстасаваньне. Сёлета дасьледчыкі мяркуюць праверыць сваё вынаходніцтва на сьвіньнях. Потым, як мяркуецца, прылада будзе перасаджвацца пацыентам, якія чакаюць донарскіх органаў.


* * *
BBC паведамляе, што да 2003 году мусіць быць гатовая поўная карта геному чалавека. Пра гэта заявіў у Шанхаі на штогадовай сустрэчы сяброў Арганізацыі чалавечага геному прафэсар Ёшы Сакакі. Прафэсар сьцьвярджае, што да 2003 году будзе складзеная дэтальная і дакладная карта з указаньнем пазыцыі 90% генаў у храмасомах. Сакакі адзначыў, што з дапамогай такой карты стануць магчымымі новыя спосабы лячэньня дыябэту і раку. Раней паведамлялася, што навукоўцы расшыфравалі геном рысу, якія мае 50 тысяч генаў і зьяўляецца больш складаным, чым чалавечы геном, у якім 30 тысяч генаў. Навукоўцы ня могуць патлумачыць, чаму чалавек аказаўся больш разьвітай істотай, чым той жа рыс.


* * *
Амэрыканскія і расейскія касманаўты, якія знаходзяцца на борце міжнароднай касьмічнай станцыі, працягваюць экспэрымэнты. На вышыні 400 кілямэтраў ад паверхні Зямлі вось ужо 10 дзён некалькі відаў мікробаў вырабляюць антыбіётыкі. Задача экспэрымэнту – высьветліць, чаму мікраарганізмы, што вырабляюць антыбіётыкі, лепш размнажаюцца ў Космасе, а не на зямлі. Падчас ранейшых касьмічных місіяў высьветлілася, што ва ўмовах бязважкасьці бактэрыі растуць хутчэй і вырабляюць больш антыбіётыкаў. Як заяўляе кіраўнік экспэрымэнту прафэсар Дэйвід Клаўс, “наша мэта – ня выраб лекаў у касмасе, а падвышэньне эфэктыўнасьці іхнай вытворчасьці на Зямлі”.


* * *
Аказваецца, нэандэртальцы мелі не такую прымітыўную зброю, як лічылася раней. Новыя дасьледаваньні сьведчаць, што на ўзбраеньні ў нэандэртальца была востраканечная зброя, накшталт сякеры, якая выкарыстоўвалася ня толькі для паляваньня, але і ў сутычках зь іншымі. Такое меркаваньне выказалі швайцарскія дасьледчыкі пасьля таго, як правялі новую экспэртызу чэрапу нэандэртальца, знойдзенага ў 1979 годзе ў Францыі. З дапамогай кампутарнага мадэляваньня навукоўцы рэканструявалі чэрап і ўбачылі сьляды пралому, які быў нанесены востраканечным прадметам. Нэандэрталец выжыў пасьля такога ўдару – гэта азначае, лічаць дасьледчыкі, што параненаму была аказаная дапамога.


* * *
Як паведамляе часопіс “New Scientist”, нарэшце знойдзеная таямнічая крыніца касьмічнага выпраменьваньня звышвысокай энэргіі. Астраномы знайшлі чатыры галяктыкі, якія ляжаць проста за Вялікім Возам і ўтрымліваюць звышмасіўныя чорныя дзіркі. Навукоўцы лічаць, што ім упершыню ўдалося ідэнтыфікаваць аб’екты, якія выпраменьваюць высокаэнэргетычныя касьмічныя промні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG