Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЛАДЗІМЕР КУДЗІНАЎ: НІЯКІХ ДЗЕЙСНЫХ КРОКАЎ ДЗЕЛЯ ПОШУКУ ЗЬНІКЛЫХ УЛАДЫ НЕ ЗРАБІЛІ


Вольга Караткевіч, Прага

Уладзімер Кудзінаў выступіў з дакладам падчас круглага стала, прысьвечанага праблемам правоў чалавека ў Беларусі, на Кубе і ў Судане. У дыскусіі бралі ўдзел каля 40 чалавек – прадстаўнікоў розных краінаў і міжнародных арганізацыяў. Паводле словаў Кудзінава, на круглым стале былі прадстаўнікі беларускага МЗС, якія запісвалі ягоны выступ. Уладзімер Кудзінаў распавядае пра асноўныя моманты дакладу, прадстаўленага ў Жэнэве.

(Кудзінаў: ) “Ахарактарызаваў нэгатыў з боку уладаў. Як берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт пастанавіў увогуле не выплочваць заробкаў работнікам сельскай гаспадаркі да заканчэньня вясеньне-палявых работ. Адзначыў, што пастановай пухавіцкага райвыканкаму ўведзенае прыгоннае права. Гэта значыць, старшыня райвыканкаму сваім распараджэньнем забараніў кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацыяў браць на працу бяз згоды райвыканкаму спэцыялістаў сельскай гаспадаркі. У сваім выступе я спыніўся на зьнікненьні людзей – Ганчара, Красоўскага, Захаранкі і Завадзкага, і адзначыў, што на сёньняшні дзень нейкіх дзейсныз крокаў з боку ўладаў для вышуку зьніклых ня зроблена. Я схарактарызаваў стаўленьне ўладаў да народу падчас масавых акцыяў. У зьвязку з тым, што бягучы год для Беларусі важны – маюць быць абвешчаныя прэзыдэнцкія выбары, і пачнецца перадвыбарчая кампанія, я спыніўся на фактах правапарушэньняў з боку ўладаў менавіта ў дачыненьні да тых асобаў, якія заявілі пра свае намеры балятавацца на пасаду прэзыдэнта”.

Уладзімір Кудзінаў адзначыў, што апроч выступу падчас дыскусіі ў Жэнэве ён меў сустрэчы з прадстаўнікаміт Канады, Лігі правоў чалавека, а таксама амэрыканскай амбасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG