Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 сьнежня 2000 г.


Марыя Ўсьціновіч, Магілеўская вобласьць

(эфір 10 сьнежня)
Сёньня акцыі апазыцыі адбыліся ў Магілеве, Бабруйску, Шклове, Горках, Крычаве…

На цэнтральных вуліцах абласнога цэнтру актывісты мясцовага аддзяленьня Беларускага гэльсынскага камітэту распаўсюджвалі сярод магілеўцаў Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека, інфармацыйныя матэрыялы пра тое, куды зьвяртацца ў справе абароны правоў.

У дадатак цягам гэтага месяцу заплянаванае распаўсюджваньне Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека ў навучальных установах Магілеву.

У Шклове мясцовая суполка сацыял-дэмакратаў арганізавала пікет, які быў у 2-х месцах райцэнтру – ля школы мастацтва і цэнтральнага рынку. Шклаўчане ня толькі распаўсюджвалі дэклярацыю, але й падрыхтавалі плякаты да ўсясьветнага дня правоў чалавека. У іх ліку былі й такія "Улады, якія ня здолелі забясьпечыць прыстойнае існаваньне чалавеку, павінныя пайсьці". "Бацька, калі можаш, спыні рост цэнаў", "Жабрацтва ўпаўзае ў нашыя дамы", "Хлеб, бульба і гуркі – нашая ежа".

Дарэчы, паводле словаў кіраўніка шклоўскай арганізацыі Сацыял-дэмакрататычнай партыі Аляксандра Шчарбака, пікеты ўладамі былі санкцыянаваныя.

Сёньня раніцай у Бабруйску актывісты Цэнтру вывучэньня ААН распаўсюджвалі адмысловы нумар газэты "Крынічка Бабруйская" на Цэнтральным рынку і іншых ажыўленых месцах гораду.

Пад эгідай аб"яднаньня моладзевых арганізацыяў адбыўся і пікет на Цэнтральнай плошчы перамогі. Ён ня быў санкцыянаваны. Але сябры Маладога фронту, Грамадзянскага форуму і маладыя сацыял-дэмакраты Бабруйску ўсё ж выйшлі на плошчу з плякатамі.

Праз гадзіну ля пікету зьявіўся апэратар з відэакамэрай, міліцыянты і людзі ў цывільным. Але моладзь палічыла, што акцыя завершаная і пачала разыходзіцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG