Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 красавіка 2000 г.


Віталь Цыганкоў, Менск

Упершыню за шмат гадоў ФПБ ня будзе адзначаць разам з уладамі Сьвята Працы 1 траўня. Акрамя таго, прафэсійныя саюзы зьбіраюцца спыніць удзел у гэтак званым "грамадзка-палітычным дыялёгу".

У Менску Фэдэрацыя прафэсійных саюзаў ня будзе праводзіць 1 траўня аніякіх маніфэстацыяў і мітынгаў разам з уладамі. Прафэсійныя саюзы арганізуюць толькі гэтак званыя маёўкі ў парку Горкага ды іншых месцах.

Старшыня Фэдэрацыі Ўладзімер Ганчарык у інтэрвію для нашага радыё патлумачыў пазыцыю ФПБ. Ва ўмовах пагаршэньня эканамічнае сытуацыі і шальмаваньня прафэсійных саюзаў сапраўднага Сьвята Працы быць ня можа быць – лічыць Ганчарык.

Ён таксама паведаміў, што ФПБ напачатку траўня будзе абмяркоўваць мэтазгоднасьць далейшага ўдзелу ў гэтак званым "грамадзка-палітычным дыялёгу".

На думку Ганчарыка, гэтая дзея мела б для прафэсійных саюзаў нейкі сэнс пры выкананьні дзьвюх умоваў. Па-першае, калі б у дыялёгу браў удзел кіраўнік дзяржавы; і, па-другое, калі б там абмяркоўваліся вылучаныя Фэдэрацыяй сацыяльныя праблемы. Нічога гэтага няма, і таму, на думку Ганчарыка, пытаньне пра спыненьне ўдзелу ФПБ у грамадзка-палітычным дыялёгу фактычна вырашанае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG