Сёньня Савецкі суд Менску спыніў адміністрацыйную справу, ўзбуджаную супраць намесьніка старшыні Беларускага Народнага Фронту Юрыя Хадыкі паўгады таму за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 2 красавіка. Юры Хадыка напрыканцы траўня быў завочна асуджаны да выплаты штрафу памерам 30 мільёнаў рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 2 красавіка. Ён падаў скаргу на гэтае рашэньне ў гарадзкі суд, якую той задаволіў. Але, нягледзячы на гэта, сума штрафу была ўтрыманая з заробку Юрыя Хадыкі. У Савецкім судзе на мінулым тыдні судовае паседжаньне не адбылося з-за адсутнасьці сьведкаў з боку міліцыі. Сёньня адміністрацыйная справа, узбуджаная супраць Юрыя Хадыкі, у судовым паседжаньні пад старшыняваньнем Іны Шэйко была спыненая. Адвакатка Юрыя Хадыкі Тацяна Вардомская так пракамэнтавала гэтае рашэнне: "Гэтая справа была спыненая на падставе артыкулу 227 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях. У сувязі з тым, што ў судовым паседжаньні было немагчыма даказаць, што ў дзеяньнях Юрыя Хадыкі быў склад адміністрацыйнага правапарушэньня, і ці ўвогуле была падзея правапарушэньня. Я лічу, што ў гэтай частцы судзьдзя вынесла адзіна правільнае рашэньне. А што тычыцца травеньскага рашэньня, якое пазьней было адмененае, то мне здаецца, калі б судзьдзя Савасьцян заслухала самога Хадыку, усіх сьведкаў, прагледзела б відэазапіс – яна б вынесла такое ж рашэньне". "Увогуле, 2 красавіка ўдзельнікі мітынгу падпарадкаваліся патрабаваньню супрацоўнікаў міліцыі ды перайшлі на другое мейсца. Лічыць гэты пераход несанкцыянаваным шэсьцем абсурдна. І сёньня зноў супрацоўнікі міліцыі так і ня здолелі даць вызначэньне шэсьця, мітынгу, дэманстрацыі. Кажуць пра шэсьце, а апісваюць дэманстрацыю", – такі камэнтар дала нашаму радыё адвакатка Тацяна Вардомская. Цяпер Хадыку павінны вярнуць грошы, якія вылічылі з заробку. Невядома, якім чынам будуць кампэнсавацца ягоныя страты, паколькі, пачынаючы з траўня, інфляцыя абясцэніла беларускія грошы больш як у два разы.

Самае папулярнае
1