Як адзначаюць назіральнікі, з дапамогаю дэкрэту № 29 Аляксандар Лукашэнка мяркуе ўмацаваць выканальніцкую дысцыпліну свайго кадравага корпусу. У дакуманце гэтай мэце ўдзеленая значная ўвага. Задумка аўтараў дэкрэту відавочная зьвязаць кіруючую эліту больш жорсткай падпарадкаванасьцю, а таксама забясьпечыць яшчэ больш кантроль над шэраговымі працаўнікмі. Дырэктарскі корпус Беларусі маўкліва адрэагаваў на, так званыя, дадатковыя меры па ўдасканаленьні працоўных асдносінаў і ўмацаваньні працоўніцкай і выканальніцкай дысцыпліны. Ва ўсялякім разе аб'яднаньні наймальнікаў пакуль што ня выказалі публічных ацэнак мерам, з дапамогаю якіх Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца ўсталёўваць новыя парадкі ў працоўных калектывах. У прыватнасьці, Вольга Бекасава выканаўчы дырэктар Беларускага зьвязу прадпрыймальнікаў і арандатараў паведаміла на гэты конт наступнае: "Спосабам даведацца пра болевыя кропкі любога дакуманту, які выходзіць у сьвет, для мяне зьяўляецца зваротная сувязь зь сябрамі нашага Зьвязу. І на сёньняшні дзень яшчэ не было аніводнага тэлефанаваньня ад кіраўнікоў суб'ектаў гаспадараньня. Таму кіраўніцтва Зьвязу мяркуе на працягу бліжэйшага часу болей грунтоўна вывучыць сытуацыю, што складзецца ў выніку прыняцьця дэкрэту". Стрыманасьць айчыннага дырэктарату рэч зразумелая. Як патлумачыў сёньня адзін зь ягоных прадстаўнікоў, які пажадаў застацца неназваным, беларускіх гаспадарнікаў навогул цяжка зьдзівіць нейкімі наваўвядзеньнямі, нават, самага жорсткага характару. Рэч у тым, што кожны з кіраўнікоў, паводле майго суразмоўцы, пад час кіраваньня краінаю Аляксандрам Лукашэнкам выдатна засвоіў для сябе наступнае: ягоныя дэкрэты, указы й законы мала ўплываюць на асабісты лёс эліты. Гарантам ейнае бясьпекі ў першую чаргу зьяўляецца палітычная ляяльнасьць да цяперашніх уладаў. Прынамсі, як лічаць незалежныя экспэрты, на забесьпячэньне такой ляяльнасьці й палітычнае падтрымкі якраз і зарыентаваны новы дакумант Аляксандра Лукашэнкі. Рэч у тым, што згаданы дэкрэт надзвычай вяла заахвочвае адміністрацыю прадпрыемстваў на дасягненьне імі высокіх эканамічных паказьнікаў. Як лічаць спэцыялісты па кіраваньню, эфэктыўная дзейнасьць прадпрыемстваў у найвялікшай ступені залежыць ад стымуляваньня працы кіруючага пэрсаналу. Калі ён задаволены гэтымі стымуламі, то кіраўнікі самі дбаюць аб належнай выканальніцкай дысцыпліне ў працоўных калектывах. Добрае фінансавае заахвочваньне працы кіруючага пэрсаналу служыць тут ці не самым эфэктыўным сродкам аздараўленьня працоўных стасункаў. Ва ўсялякім разе, з шэрагу наймальнікаў за пяць гадоў кіраваньня краінаю Аляксандрам Лукашэнкам да яго аніколі не зыходзіла ініцыятыва аб неабходнасьці дадатковых мераў па ўзмацненьню выканальніцкае дысцыпліны для плённага разьвіцьця айчыннае эканомікі. Зьяўленьне дэкрэта № 29 гэта, безумоўна, ініцыятыва самога Лукашэнкі ды ягонага бліжэйшага палітычнага атачэньня. Як вынікае з тэксту дакуманта, кіруючы пэрсанал закліканы перагледзець працоўныя стасункі між сабою ў бок узмацненьня падпарадкаванасьці. Прыкладам, кантракт з кіраўніком можа быць разарваны з прычыны прыхоўваньня ім фактаў парушэньня выканальніцкае дысцыпліны падначаленых і за непрыцягненьне да адказнасьці за такія парушэньні вінаватых асобаў. На практыцы, як зазначаюць экспэрты, гэта будзе выглядаць наступным чынам калі рабочы на заводзе не падтрымлівае цяперашнюю Канстытуцыю краіны й гэты факт будзе прыхаваны майстрам, начальнікам участку або начальнікам цэху, то такім кіраўнікам, паводле дэкрэту, ня мейсца на сёньняшнім прадпрыемстве. У працоўных калектывах, трэба меркаваць, Аляксандру Лукашэнку патрэбнае іншае начальства.

Самае папулярнае
1