Выклікі сяброў тэрытарыяльных выбарчых камісіяў на допыты па ўсёй Беларусі носяць масавы характар. Афіцыйныя ўлады дзейнічаюць па ўсёй Беларусі паводле агульнага сцэнару: сяброў тэрытарыяльных выбарчых камісіяў выклікаюць на допыты ў якасьці сьведкаў у крымінальнай справе старшыні ЦВК Віктара Ганчара, які абвінавачваецца ў «прысваеньні службовых паўнамоцтваў». Мэтады выкананьня агульнага сцэнару залежаць ад руплівасьці мясцовых уладаў. Гэта можа быць проста выклік на допыт, а можа быць і ператрус. Як паведамілі нашаму радыё ў праваабарончым цэнтры «Вясна-96», 15 сакавіка апоўдні праведзены ператрус на кватэры сябра раённай выбарчай камісіі ў Глуску Генадзя Янушкевіча. У штаб-кватэры Беларускага Народнага Фронту нашаму радыё паведамілі, што сёньня выкліканы на допыт у Ленінскі РАЎС Менску сябра Ленінскай выбарчай камісіі Менску Мікола Галаўнёў. Позвы зьявіцца на допыт 19 красавіка атрымалі сябры гэтай самай менскай камісіі Марат Кірэеў і Мікола Кашуба. Аналягічныя зьвесткі з усёй Беларусі атрымліваюцца штодня, паведаміў прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна-96» Валянцін Стэфановіч. (Стэфановіч:) «Амаль усе сябры камісіяў ва ўсіх рэгіёнах былі выкліканыя ў пракуратуру, дзе іх афіцыйна папярэджвалі аб тым, што яны сваімі дзеяньнямі парушаюць закон. Таксама было вельмі шмат выпадкаў, калі людзей выклікалі нават у КГБ. І ў саміх пракуратурах апрача пракурора заўсёды прысутнічае другі чалавек у цывільным — вельмі шмат такіх выпадкаў — які таксама распытвае пра дзейнасьць камісіі, як яна фармавалася, пра фінансаваньне і г.д. Тут праглядаецца адзіны сцэнар, бо ўсе гэтыя папярэджаньні як быццам бы напісаныя адной рукой пад капірку. Дакладную лічбу я пакуль сказаць не магу, але, я думаю, сотні. Большасьць усё ж такі зь Беларускага Народнага Фронту». У выбарчым штабе Міхаіла Чыгіра нашаму радыё паведамілі, што на сяброў ініцыятыўнай групы экс-прэм'ера апошнімі днямі ўціску не было.

Самае папулярнае
1