Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Інтэрвію спэцыяльнага дакладчыка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў справах Беларусі Вольфганга Бэрэндта.

(Карэспандэнт: ) “Сп. Бэрэндт, пасьля перапынку ад часу восеньскіх выбараў у Беларусі беларуская сытуацыя зноў у цэнтры ўвагі эўрапейскіх арганізацыяў. Як вы ацэньваеце зьмены?”

(Бэрэндт: ) “Сёньня адбываюцца слуханьні з удзелам беларускіх прадстаўнікоў. І зноў засьведчаны вялікі разрыў паміж тымі, хто падрымоўвае ўладу, і апазыцыяй. Мы вельмі моцна выступаем за дыялёг паміж непарлямэнцкай апазыцыяй і тымі, хто абраны ў парлямэнт. Што мы вельмі хацелі б, дык гэта каб беларускі ўрад і ўлады стварылі ўмовы, пры якіх прэзыдэнцкія выбары прайшлі б такім чынам, каб кандыдаты апазыцыі мелі роўны шанец. І галоўныя пытаньні тут – каб быў свабодны доступ да СМІ, каб у складзе выбарчых камісіяў на ўсіх узроўнях былі прадстаўнікі апазыцыі, і каб вялося пільнае міжнароднае назіраньне за выбарамі. Адзіную пазыцыю займаюць мае калегі з Эўрапарлямэнту, АБСЭ і мы, у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы”.

(Карэспандэнт: ) “Калі, на Вашую думку, Беларусь магла б вярнуць свой статус у ПАРЭ?”

(Бэрэндт: ) “Я думаю, такім момантам сталі б свабодныя і справядлівыя прэзыдэнцкія выбары. Калі гэта адбудзецца, дык ёсьць добрыя шанцы на тое, што беларускай дэлегацыі будзе зноў нададзены статус спэцыяльна запрошанай”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму не была запрошаная дэлегацыя Вярхоўнага Савету 13 скліканьня? Пасьля леташніх выбараў Вы больш не падтрымліваеце ВС 13 скліканьня?”

(Бэрэндт: ) “Не, гэта не пытаньне падтрымкі ці не ВС 13 скліканьня. Было пастаноўлена, што трэба заслухаць прадстаўнікоў розных групаў, якія падтрымліваюць уладу альбо моцна ёй супрацьстаяць. Таму мы вырашалі запрасіць сябраў новаабранага парлямэнту і таксама незалежных сябраў, і мы запрасілі сябраў непарлямэнцкай апазыцыі. У прыватнасьці, нам хацелася сустрэцца з тымі, хто мог бы стаць кандыдатам у прэзыдэнты. Мы накіруемся ў Менск на пачатку сакавіка, верагодна, 6-7 сакавіка. І зноў у складзе тройкі – прадстаўнікі Эўрапарлямэнту, Парлямэнцкіх асамблеяў АБСЭ і Рады Эўропы. Паеду я, у якасьці прамоўцы ў пытаньнях Беларусі ПАРЭ, а таксама старшыня нашага Палітычнага камітэту сп. Дэйвіс і прамоўца Заканадўчага камітэту сп. Свобода”.

Гутарыў

Валер Каліноўскі, Страсбург

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG