Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У Магілеве ўлады перасьледуюць супрацоўнікаў аўтазаводу, які ў сьнежні выказалі пратэст супраць дзеяньняў адміністрацыі прадпрыемства…

Пратаколы складалі супрацоўнікі аддзелу ўнутраных справаў Кастрычніцкага раёну Магілеву. Таго самага, на тэрыторыі якога знаходзіцца аўтазавод.

Першапачаткова працаўнікам прадэманстравалі відэаздымкі апэратара з КГБ і прапаноўвалі знайсьці знаёмых. Як ужо паведамляла Радыё Свабода, напярэдадні навагодніх сьвятаў працаўнікі магілеўскага аўтамабільнага заводу стыхійна выйшлі на вуліцы і перагарадзілі Віцебскі праспэкт гораду.

Відэаапэратары з КГБ зафіксавалі каля тысячы ўдзельнікаў акцыі пратэсту. У адпаведнасьці з гэтымі здымкамі міліцыянты спрабуюць знайсьці ініцыятараў.

Аднак, пад час дачы паказаньняў усе апытаныя рабочыя адмаўляюць арганізаваны характар выступленьня. Цяжка ім было знайсьці на відэастужцы і знаёмыя твары. Тым ня менш, частку рабочых пазналі.

Без тлумачэньня прычынаў іх выклікалі ў домакіраваньне аўтазаводу і складалі адпаведныя пратаколы. Рабочыя ўспрынялі складаньне пратаколаў на сваіх калегаў надзвычай хваравіта. У працоўным асяродку кажуць, што ў працэсе скарачэньня штату будуць звольненыя 800 чалавек – амаль столькі, колькі ўдзельнічала ў акцыі.

Новы дырэктар прадпрыемства Ніканор Міхайловіч заяўляе, што скарачэньне будзе тычыцца толькі пэнсыянэраў. Аднак рабочыя ня вераць гэтым абяцаньням.

Той жа Міхайловіч кажа пра неабходнасьць умацаваньня дысцыпліны і заяўляе, што павелічэньне заробкаў работнікі пакуль што не заслужылі.

Відочна, што падвышкі бліжэйшым часам ня будзе. І не па віне рабочых. А таму, што прадпрыемства ня здольнае рэалізаваць усю прадукцыю.

Тым часам міліцыянты шукаюць арганізатараў сьнежаньскай акцыі.

Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG