Сеньня ў Белгарацкай вобласьці Расеі адбылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі,
Расеі і Ўкраіны. Аляксандар Лукашэнка, Владзімір Пуцін і Леанід Кучма ўзялі
ўдзел ва ўрачыстасьцях, прасьвечаных перамозе ў Другой сусьветнай вайне.
Урачыстасьці праходзілі на Прохараўскім полі, дзе ў 43 годзе адбывалася
адна з велізарнейшых танкавых бітваў Другой сусьветнай вайны.
Кіраўнікі трох краінаў ўзялі ўдзел ў імшы, якая прайшла ля сьценаў храму
святых апосталаў Пятра і Паўла на Прохараўскім полі. Патрыярх Рускай Праваслаўнай
царквы Алексі Другі ў прысутнасьці трох лідэраў асьвяціў “звон яднаньня
славянскіх народаў” са словамі Сергія Радонескага “Любоў’ю і адзінствам
ўратуемся”. Пасьля асьвячэньня звана Лукашэнка, Пуцін і Кучма разам ўдарылі
ў яго ў знак агульнага яднаньня. Паводле цырымоніі Лукашэнка заявіў
(Лукашэнка: ) “Пэрпэктыва напісаная на тым зване, які быў сёньня асьвечаны
нашым патрыярхам. Усе мы ўтрох узялі кожны за сваю вяроўку, і ўсе разм
дружна ўдарылі тры разы ў гэты звон”.
А Владзімір Пуцін выказаў наступнае меркаванне:
(Пуцін: ) “Ясна, што перад такімі блізкімі, перад такімі роднаснымі
народамі, якімі зьяўляюцца ўкраінцы, рускія і беларусы, ня можа быць ніякіх
перашкодаў для аб’яднаньня сваіх намаганьняў для рашэньня галоўнай задачы,
якая стаіць перад кожнай дзяржавай – каб зрабіць жыцьцё канкрэтнага чалавека
і ў Беларусі, і ва Ўкраіне, і ў Расеі шчасьлівым, квітнеючым і багатым”.
А вось што сказаў Леанід Кучма:
(Кучма: ) “Лёсы нашыя – агульныя. Карані нашыя – агульныя. І сіла нашая
ў гэтым – агульная”.
Асноўны час трох лідэраў ўзяў ўдзел ў сьвяточных цырымоніях, хаця варта
адзначыць, што сэнс гэтых ўрачыстасьцяў насіў палітычны характар. Але прагучала
і некалькі адкрыта палітычных заяваў.
Як паведамляе Associated Press пад час кароткай гутаркі трох кіраўнікоў
Лукашэнка прапанаваў Кучму далучыцца да беларуска-расейскага саюзу, але
oкраінскі лід’р адказаў, што Ўкраіна такога намеру ня мае.
На мітынгу, які прайшоў на Прохараўскім полі, Владзімір Пуцін заявіў:
“Мы – адзіная сем’я, мы перамаглі, калі былі разам”. А Лукашэнка ў сваёй
прамове назваў распад СССР “найвялікшай памылкай ХХ-га стагодзьдзя”. “Калі
мы будзем адзіныя, з намі будуць лічыцца” – сказаў ён. Найбольш стрыманым
быў прэзыдэнт Кучма, які выказаў меркаваньне, што “народы трох краінаў
ў сеньняшнім неспакойным сьвеце ня могуць абыходзіцца адно без аднаго,
без ўзаемнай падтрымкі”.
Юры Дракахруст, Прага
Самае папулярнае
1