Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар вуліцы Машыністаў: «Незразумела, як ураўнаважанага чалавека давялі да такога!»


На вуліцы Машыністаў усё яшчэ бачныя плямы крыві
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:37 0:00

Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу аб забойстве міліцыянта Ігара Іванчыка і раненьне яшчэ аднаго супрацоўніка міліцыі. Злачынства ўчыніў жыхар менскай вуліцы Машыністаў, які пасьля гэтага сам застрэліўся. Што падштурхнула чалавека на страляніну і самазабойства? Наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч пабываў на месцы здарэньня, каб знайсьці адказ на гэтае пытаньне.

Невялікая пляма крыві на сьнезе, побач гумовыя пальчаткі, якімі працуюць экспэрты, разарваная абшыўка на сьцяне дома, адкуль, відаць, даставалі кулі для экспэртызы. Гэта, бадай, усё, што сёньня нагадвае пра трагедыю, якая здарылася тут учора, увечары 8 студзеня. Паводле скупых афіцыйных зьвестак (міліцыя дагэтуль камэнтароў не дае) жыхар 22-га дома па вуліцы Машыністаў пачаў страляць па міліцыянтах, якія прыехалі на сыгнал мясцовай жыхаркі. Сыгнал быў пра тое, што сусед страляе па яе сабаку. Прапаршчык Ігар Іванчык, у якога трапілі дзьве кулі, памёр на месцы. Другому міліцыянту куля трапіла ў нагу, ён застаўся жывы. Забойца ж спачатку схаваўся ў гаражы побач з домам, а там застрэліўся з паляўнічай стрэльбы. Незалежныя мэдыі ўжо перадалі, што ў гаражы злачынцы знайшлі шмат зброі.
Дом, у якім жывуць гаспадары сабакі
Дом, у якім жывуць гаспадары сабакі

З чаго пачаўся канфлікт? Суседзі кажуць пра сабаку з дома № 12, за якім нібыта ня вельмі пільна глядзелі гаспадары. Сабака мог бегаць па вуліцы без намордніка, пужаць людзей і нават кідацца на іх. Пра гэта «Свабодзе» распавёў жыхар дома № 8 Барыс.

«Тут вось у іх сабака, ня вельмі адэкватныя ў яго паводзіны. Можа то хвосьцікам памахаць, а можа і кінуцца ззаду і ўкусіць. Мая дачка яго баіцца, калі бачыць на вуліцы, то з дома не выходзіць. І вось ён гэтага сабаку з пісталета пужануў, ня ведаю, што ў яго быў за пісталет. „Наган“? Можа і так быць, раён такі тут, Грушаўка, самі ведаеце. А тыя пайшлі на разборкі: чаго нашага сабаку чапляеш? Гэта я са словаў суседзяў кажу, сам жа я пры тым не прысутнічаў. Пачалі яму нібыта дзьверы ламаць, карацей, канфлікт адбыўся. А тыя выклікалі міліцыю. І што ў іх там здарылася, незразумела. Але кажу, што ня ведаю, як можна было давесьці чалавека да такога стану. Гэта быў самы пісьменны, самы адэкватны і разумны мужык на вуліцы. Ён ня піў, гадоў 12 ужо ўвогуле ў рот ня браў. Быў вельмі ўраўнаважаны. Вывесьці яго зь сябе было практычна немагчыма.Звалі яго Мікалай. Гадоў за 50. У яго сям’я, дзеці, унукі. Сын у яго вядомы — са сфэры мастацтваў. Прозьвішча ня ведаю, ведаю толькі прозьвішча тых, хто там раней жыў. Вось і ўсё. А што зь міліцыянтамі адбылося, незразумела. Толькі вядома, што ён зачыніўся ў гаражы, і як асэнсаваў, што нарабіў, так і застрэліўся».
Гараж, дзе затрэліўся забойца
Гараж, дзе затрэліўся забойца

Гаспадыня дома № 12, якая спрычынілася да канфлікту, адмовілася размаўляць, сказаўшы, што дала падпіску пра неразгалошваньне. Яе сваяк, мужчына прыкладна трыццацігадовага веку, не дазволіў журналістам каналу СТВ здымаць дом і ўвогуле праганяў журналістаў з ужываньнем нецэнзурнай лаянкі. Пра Мікалая, свайго былога суседа па вуліцы, мужчына казаў, што «той мог бы пастраляць шмат людзей, калі б яго не спынілі». А ў гаражы Мікалая, паводле мужчыны, знайшлі «арсэнал зброі».
Гаспадар сабакі замінае здымачнай групе
Гаспадар сабакі замінае здымачнай групе

У частцы патрульна-паставой службы міліцыі, дзе служыў прапаршчык Ігар Іванчык, сёньня стаіць ягоны партрэт з чорнай стужкай. У загінулага міліцыянта засталася жонка і сын.

З афіцыйных крыніцаў стала вядома, што злачынца страляў з рэвальвэра «Наган» 1940 года вырабу — зброі, якая была вельмі распаўсюджаная да вайны. Ці шмат яе з тых часоў засталося на руках у людзей? Генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб, які пачынаў служыць у міліцыі ў 1950-я гады, згадвае, што ў насельніцтва было шмат зброі, якую знайшлі на палях баёў:

«Зброі было шмат. А ўсе дамы, усе кватэры не абыдзеш, правяраючы. Людзі ж не хваліліся, што ў іх ёсьць зброя. Калі хто ціхенька прыхаваў які пісталет, то і ня дзіва, што да гэтага часу тая зброя захавалася. І патроны могуць спрацаваць. Порах там зачынены, у пэўных умовах ня вымакне. Калі капсюль праціраць, каб не саржавеў, то што ім зробіцца — будуць дзейнічаць».

Са зброяй, якую знайшлі ў гаражы забойцы, цяпер разьбіраецца сьледзтва, кажуць у Сьледчым камітэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG