У свой час на гэтым месцы быў вялікі доўгабуд. Урэшце пабудову завяршылі. І польскія дыпляматы цяпер арандуюць тут памяшканьні.
Яшчэ з савецкіх часоў дыпляматычнае прадстаўніцтва Польшчы ў Менску стала знаходзілася ва ўтульным асабняку па вуліцы Румянцава. Аднак з прычыны заканчэньня тэрміну арэнды пасольства прымусілі адсюль зьехаць.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі кажуць, што пытаньне вызваленьня арандаванага памяшканьня мае гаспадарчы характар і польскім дыпляматам пра яго паведамілі загадзя. Інфармацыя пра тое, што дамова арэнды ня будзе прадоўжаная, была прадстаўленая пасольству Польшчы больш за пяць гадоў таму, калі гэтая дамова падпісвалася. А незалежныя палітолягі лічаць, што высяленьне пасольства Польшчы — гэта яшчэ адзін крок, скіраваны на абвастрэньне стасункаў Беларусі з аб’яднанай Эўропай.
У службе дыпляматычнага сэрвісу, якая займаецца пытаньнямі забесьпячэньня дыпляматаў, «Свабодзе» паведамілі, што пакуль далейшы лёс асабняку па вуліцы Румянцава невядомы. Яго перавялі на рахунак гарвыканкаму. І менавіта сталічныя ўлады вырашаць, што будзе з гэтым будынкам далей.
Што тычыцца сталага памяшканьня для пасольства Польшчы, то, як стала вядома «Свабодзе», дыпляматам прапанавалі пляцоўку ў так званым новым пасольскім раёне Менску непадалёк ад Камсамольскага возера. Тут ужо ёсьць пасольства Расеі, будуецца пасольства Ірана. Іх суседзямі і стануць палякі
Беларускія ўлады раней ужо выціскалі з памяшканьняў замежных дыпляматаў — у 1998 годзе МЗС Беларусі ініцыяваў высяленьне 22 замежных паслоў зь іхных рэзыдэнцый у Драздах. Тады гэта выклікала міжнародны скандал.