Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Польшча падпісалі дамову ў сфэры культуры


Пасол Польшчы Лешак Шарэпка
Пасол Польшчы Лешак Шарэпка

На фоне кепскіх палітычных адносін сёньня была падпісаная Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы на 2012–2014 гады.

Дакумэнт падпісалі намесьнік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі і пасол Польшчы Лешак Шарэпка.

Як паведамляе БелаПАН, спадар Стружэцкі адзначыў, што праграмай заплянаваная рэалізацыя мерапрыемстваў і сумесных праектаў, накіраваных на разьвіцьцё культуры і мастацтва абедзьвюх краін:

«Мы чакалі гэтую праграму. Мы ўпэўненыя, што яна стане важным стымулам для дзяржаўных органаў і арганізацый па разьвіцьці культуры. Мы таксама спадзяемся, што праграма накіруе шырокую грамадзкасьць на разьвіцьцё актыўнага культурнага супрацоўніцтва. Праграма ўключае шэраг пунктаў, сярод якіх разьвіцьцё супрацоўніцтва ў сфэры кінематаграфіі, тэатральнага мастацтва, канцэртна-гастрольнай дзейнасьці, рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры, музэйнай справы і выставачнай дзейнасьці, бібліятэчнай справы, стварэньня помнікаў дзеячам культуры і мастацтва, арганізацыі абменных стажыровак выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ культуры».

Паводле слоў намесьніка міністра, «у рамках праграмы плянуецца папулярызацыя спадчыны Станіслава Манюшкі, стварэньне дасье па Аўгустоўскім канале для ўнясеньня яго ў сьпіс Сусьветнай спадчыны, правядзеньне дзён культуры Беларусі ў Польшчы, а таксама дзён краіны-суседкі ў нас».

Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка дадаў: «Хацелася б, каб культура Польшчы была даступная шырокай грамадзкасьці ў Беларусі. Гэтая праграма стане штуршком для разьвіцьця культуры ў краінах-суседках. Мы будзем старацца, каб усе праекты, заплянаваныя намі, ажыцьцявіліся».

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG