Кіраўніцтва грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» са зьдзіўленьнем знайшло імя свайго актывіста Максіма Сергійца ў сьпісе асобаў, якія вышукваюцца ў Расеі на патрабаваньне беларускіх праваахоўных органаў. На сайце vroziske.net наўпрост указана прычына падвышанай увагі да беларускага апазыцыянэра — «хаваецца ад органаў МУС». Там жа ўдакладняецца: Сергіец абвешчаны ў вышук ГУУС Менгарвыканкаму і Маскоўскім РУУС Менску. Пры затрыманьні прадпісваецца ўзяць пад варту.
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году Сергіец працаваў у камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. З пачаткам маштабных рэпрэсіяў супраць апазыцыі зьехаў зь Беларусі, атрымаў палітычны прытулак у Польшчы. Апошні раз у менскую кватэру Сергійца міліцыя наведвалася сёлета ў кастрычніку.
Тыдзень таму ў Радзе па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі створаная працоўная група дзеля абароны правоў чалавека за мяжой. Апроч таго, яе кіраўнік, расейскі праваабаронца Андрэй Юраў, мяркуе стварыць асобную падгрупу, якая будзе займацца выпадкамі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. Сам Юраў знутры зьведаў беларускую праваахоўную сыстэму: за залішнюю цікавасьць да Беларусі летась яго дэпартавалі з краіны з забаронай уезду сюды на 2 гады.
На яго думку, знаходжаньне беларускіх дэмакратаў у «чорным сьпісе» — тэндэнцыя досыць трывожная. Дагэтуль многія актывісты карысталіся адсутнасьцю паўнавартаснай мяжы і выяжджалі ў заходнія краіны праз Расею. Цяпер гэта выглядае рызыкоўна:
«Так, напэўна многія пасьля гэтага не рызыкнуць карыстацца расейскім трафікам. Але ў дадзеным выпадку трэба даведацца, наколькі ўвогуле гэтыя сьпісы складзеныя ў адпаведнасьці з расейскімі законамі. Насамрэч дзеля гэтага патрэбнае хоць бы мінімальнае адвакацкае, юрыдычнае, своеасаблівае грамадзкае расьсьледаваньне. Таму што, на жаль, проста так адказаць, як гэта ўсё адбываецца, ня так лёгка. Дакладна гэтак жа, як ніхто не разумее — як людзі трапляюць у сьпісы неўязных у Беларусь? Ніякай прававой працэдуры папросту няма, ніякіх з гэтай нагоды няма слуханьняў, няма нейкага адзінага органа, куды можна даслаць адпаведныя запыты, папрасіўшы тлумачэньня, ці, наадварот, падаць потым у суд і паскардзіцца. Усё гэта немагчыма ні ва ўмовах Расеі, ні ва ўмовах Беларусі».
Расейскі палітык, заснавальнік руху «Абарона» Алег Казлоўскі таксама быў нярэдкім госьцем у Беларусі, адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у апазыцыйных акцыях у Менску. На яго перакананьне, пападаньне беларускіх апазыцыянэраў у прыцэл расейскіх спэцслужбаў цалкам лягічнае: ва ўмовах усё большага падабенства рэжымаў Расея будзе лавіць апанэнтаў Лукашэнкі на сваёй тэрыторыі, а Беларусь будзе здаваць Маскве ворагаў Пуціна:
«Вядома, для Крамля адносіны з Лукашэнкам у сто разоў важнейшыя, чым якіясьці невядомыя беларускія грамадзяне, якія, да таго ж, у Расеі не жывуць і не ўяўляюць для ўладаў аніякай каштоўнасьці. Таму я ня думаю, што расейскае кіраўніцтва будзе нейкім чынам таргавацца і ахвяраваць сваімі палітычнымі і эканамічнымі інтарэсамі дзеля нікому не вядомых беларускіх апазыцыянэраў. Гэта ж ня Бут і не Барадзін, каб дзеля гэтых людзей улады Расеі былі гатовыя на штосьці сур’ёзнае пайсьці. Таму з гэтым сьпісам калі і будзе што адбывацца, дык гэта выключна яго пашырэньне».
Сярод амаль паўмільёна грамадзянаў, якія фігуруюць у расейскай базе вышуку, значыцца і былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алесь Міхалевіч. У ліку сямі прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду ён быў затрыманы ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў, некалькі месяцаў правёў у сьледчым ізалятары КДБ як падазраваны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Уцёк за мяжу, атрымаў прытулак у Чэхіі.
Расейскі публіцыст Віктар Ерафееў лічыць, што расейскай праваахоўнай сыстэме трэба быць больш пільнай, уносячы ў свае сьпісы не крымінальнікаў, а дэмакратычных актывістаў. Асабіста яго моцна ўзрушылі прызнаньні Міхалевіча пра катаваньні ў беларускіх турмах. Зноў кідаць на пакуты за палітычныя погляды, лічыць ён, — амаральна:
«Прызнацца, я не асабліва сачу за гэтымі працэсамі, таму не зусім у курсе, што адбываецца і што расейскія ўлады насамрэч прадпрымаюць. Але трэба сказаць, што існуюць самыя розныя ўзроўні торгу, „прадпрымальніцтва“ ў такога кшталту справах. На паверхні можа ня быць увогуле нічога, ці наадварот, нейкая змычка зь беларускімі ўладамі, а ўнутры сапраўды вядзецца канкрэтная праца, каб узяць тых, хто не даспадобы, у абарот. Ведаеце, такія пікантныя справы — яны ж ня толькі на паверхні ляжаць. Гэта як айсбэрг, асноўная яго частка якраз знаходзіцца далёка і глыбока ад вачэй. Але як я чытаў гісторыю Міхалевіча, дык умовы ўтрыманьня ў беларускіх турмах жахлівыя; гаворыцца пра катаваньні, пакуты. Зразумела, што гэта павінна быць важкім аргумэнтам у пытаньні, ці варта людзей зноў ставіць пад такую рызыку».
Расейскі праваабаронца Андрэй Юраў перакананы: у цяперашняй сытуацыі, каб пазьбегнуць дваістага чытаньня міжнароднага заканадаўства, неабходна кардынальна перагледзець сутнасьць працы Інтэрполу. У тым ліку гэта тычыцца таго, каб мэханізмы Інтэрполу не распаўсюджваліся на палітычных актывістаў, якія не ўчынялі сілавых ці супрацьпраўных дзеяньняў, а ўдзельнічаюць у палітычнай ці грамадзянскай дзейнасьці. Пакуль жа любы актывіст, на якога завядуць крымінальную справу, можа падлягаць вышуку і выдачы зацікаўленаму боку па лініі Інтэрпола.