Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 кастрычніка: абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па мэдыцыне ў Стакгольме; Дзень Калюмба ў ЗША


Norway -- The front of the Nobel prize medal, 4x3 size, white background
Norway -- The front of the Nobel prize medal, 4x3 size, white background

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Воблачна з праясьненьнямі, магчымы дождж. Тэмпэратура +8-+10 градусаў.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Менск, у клюбе «Дасьвітанку» (пр. Незалежнасьці, 58) выступіць гурт Tito & Tarantula, аўтары саўндтрэкаў да фільмаў Квенціна Таранціна «Ад заходу да сьвітанку" і Роберта Радрыгеса «Адчайны». Пачатак у 20.00

Стакгольм, абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па мэдыцыне за 2012 год.

***
Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

451 – у Халкідоне адкрыўся 4-й Сусьветны царкоўны сабор, які зацьвердзіў тэкст хрысьціянскага Сымбалю веры і асудзіў монафізытызм.

1582 – у сувязі з рэформаю грэгарыянскага календару гэтага дня не было ў Італіі, Гішпаніі, Партугаліі і Рэчы Паспалітай.

1621 – закончылася Хоцінская бітва, што прынесла перамогу войску Рэчы Паспалітай на чале зь Янам Хадкевічам над турэцкім султанам Асманам ІІ.

1656 – бітва пад Прасткамі. Перамога войска Кароны і ВКЛ над швэдамі.

1660 – бітва войска Рэчы Паспалітай на рэчцы Басі з маскоўскім войскам.

1970 – Аляксандр Салжаніцын абвешчаны ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

У гэты дзень нарадзіліся:

1831 – Міхал Ельскі, беларускі скрыпач, кампазытар і пісьменьнік.

1976 – Сяргей Пархоменка (Сярога), расейскі рэпэр беларускага паходжаньня

У гэты дзень памерлі:

1943 – Андрэй Мрый, беларускі пісьменьнік.

1991 – Зоська Верас, пісьменьніца, грамадзка-культурны дзяяч.

1992 – Вілі Брандт, канцлер Нямеччыны (1969-74), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1971 год.

2004 — Жак Дэрыда, францускі філёзаф.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:

ЗША: Дзень Калюмба.

Харватыя: Дзень незалежнасьці.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«І просты крок простага мужнага чалавека: ня ўдзельнічаць у хлусьні, не падтрымліваць ілжывых дзеяньняў! Хай гэта прыходзіць у сьвет і нават пануе ў сьвеце – але не празь мяне. Пісьменьнікам жа і мастакам даступнае большае: перамагчы хлусьню! У барацьбе ж з хлусьнёй мастацтва заўсёды перамагала, заўсёды перамагае!»

Аляксандар Салжаніцын, Нобэлеўская лекцыя

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Народны сход. Онлайн-рэпартаж

«Адзінае, чаго можна дамагчыся – гэта рэпрэсіяў на сваю галаву»

У Бэльгіі, Францыі, ЗША салідарныя з удзельнікамі Народнага сходу

Арганізатары Народнага сходу: Гэта толькі пачатак

Ажубаліс падтрымаў ідэю вылучэньня Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію 2012 году
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG