Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Адзінае, чаго можна дамагчыся – гэта рэпрэсіяў на сваю галаву"


Чым можна патлумачыць невялікую колькасьць удзельнікаў Народнага Сходу? Чаму на фоне эканамічнага крызісу акцыі апазыцыі ня робяцца масавымі? Якія ідэі і лёзунгі могуць вывесьці людзей на вуліцы? На гэтыя пытаньні адказваюць рэдактар інтэрнэт-газэты "Салідарнасьць" Аляксандар Старыкевіч і аглядальнік газэты "Белорусы і рынок" Паўлюк Быкоўскі.

Цыганкоў: Чым можна патлумачыць мінімальную колькасьць удзельнікаў Народнага Сходу? Ці варта гаварыць пра неспрыяльная надвор'е ці справа ў тым, што беларускае грамадзтва (прынамсі, тая яго частка, якая не ўспрымае сёньняшнюю ўладу) пакуль яшчэ не гатовае ці па нейкіх прычынах не жадае выходзіць на акцыі пратэсту? Чаму Народны Сход не сабраў колькасьць удзельнікаў, на якую разьлічвалі арганізатары?

"Нават я, журналіст, ня вельмі разумеў, што канкрэтна хацелі зрабіць арганізатары".

Паўлюк Быкоўскі
Паўлюк Быкоўскі
Быкоўскі: Надвор'е, вядома, мае пэўнае значэньне. Але інфармацыйная кампанія, якая ішла з траўня, мусіла быць больш заўважнай. Мне давялося шмат езьдзіць па рэгіёнах Беларусі, і я нідзе ня бачыў улётак, якія заклікалі на Сход. У Менску ўлёткі бачылі толькі мае знаёмыя з Заводзкага раёну, я сам іх ня бачыў. Тое, што кампанія праводзілася ў інтэрнэце і некаторых недзяржаўных СМІ – гэта недастаткова, асабліва калі мець на ўвазе, што арганізатары апэлявалі да рабочых і абывацеляў, якія не абавязкова цікавяцца навінамі ў недзяржаўных СМІ.

Цыганкоў: Але Інтэрнэт і недзяржаўныя СМІ – гэта ўжо дзясяткі тысяч людзей, якія ведалі пра Народны Сход…

Быкоўскі: Так, але ёсьць аўдыторыя, да якой апэлявалі арганізатары, і гэта, напэўна, не зусім тая аўдыторыя. Ведаць, пра акцыю – гэта адно, іншае – атаясамліваць лёзунгі з тымі праблемамі, якія мяне асабіста клапоцяць. Нават я, журналіст, ня вельмі разумеў, што канкрэтна хацелі зрабіць арганізатары. Я чытаў іхнія заявы, дакумэнты, і не разумеў, што яны прапануюць зрабіць з эканомікай.

Цыганкоў: Аляксандар, што стала галоўнай прычынай нешматлюднасьці Народнага Сходу? Агульны стан грамадзтва ці памылкі арганізатараў, якія ня здолелі зачапіць людзей?

"Павінны быць вельмі сур'ёзныя матывы, каб у такіх умовах, без яркага матыву, пад дажджом ісьці на Бангалор"

Аляксандар Старыкевіч
Аляксандар Старыкевіч
Старыкевіч: Можна казаць і пра надвор'е, але хіба пры добрым надвор'і сабралася б 50-100 тысячаў? Мяркую, ніхто на гэта не спадзяваўся. Можна казаць пра спрэчны фармат, кепскую інфармацыйную кампанію, але мне здаецца, што ўсё значна глыбей. Глядзіце, за апошні час былі прапанаваныя тры розныя фарматы: маўклівыя акцыі, якія зараз завісьлі, "стоп-бэнзін", які апошні не адбыўся. Пры тым, што была вельмі пасьпяховая акцыя ў чэрвені, якая ці не адзіная за апошні час прымусіла ўлады "адкруціць назад" цэны. І нарэшце, сёньняшні Народны сход.

Людзі бачаць, што мэханізм уплыву на ўладу заблякаваны, і адзінае, чаго можна дамагчыся – гэта рэпрэсіяў на сваю галаву. Калі б адбывалася нешта, што б мела нейкі спадзеў на посьпех, як гэта было 19 сьнежня, то масавасьць была б зусім іншай. Павінны быць вельмі сур'ёзныя матывы, каб у такіх умовах, без яркага матыву, пад дажджом ісьці на Бангалор.

Цыганкоў: Арганізатары апошніх акцыях даводзяць людзям, што яны цалкам законныя – гэта і маўклівыя пратэсты, і Народны Сход. Але можа якраз больш рэзкія крокі, рэзкія заклікі выклікаюць і большы імпэт у патэнцыйных удзельнікаў акцыяў?

"Лідэры апазыцыі досыць пасіўна сябе паводзяць апошнія месяцы"

Старыкевіч: Тут трэба падзяляць дзьве рэчы. Ня ўсё тое, што парушае закон, можа паўплываць на сытуацыю. Калі некалькі дзясяткаў чалавек паспрабуюць кудысьці прарвацца, то відавочна, чым гэта ўсё скончыцца. Думаю, праблема ня ў тым, што не хапае радыкалізму – хаця, канешне, было б пажадана больш акцэнтавана і проста фармуляваць сваю пазыцыю. Аднак ёсьць адчуваньне, што цяпер улада трымаецца не на папулярнасьці Лукашэнкі, як раней, а на штыках, але штыкоў тых пакуль хапае.

І з улікам таго, што ёсьць стан няпэўнасьці ў лідэраў апазыцыі (мы бачым, што досыць пасіўна яны сябе паводзяць апошнія месяцы), то гэты настрой перадаецца і шараговым прыхільнікам дэмакратыі.

Цыганкоў: Паўлюк, а як вы патлумачыце наступную зьяву? З аднаго боку, матэрыяльны стан большасьці беларусаў за апошні год пагоршыўся, але калі адбываюцца акцыі пратэсту, мала хто на іх прыходзіць. У чым тут справа? Ці ў агульным стане грамадзтва ці ў недахопах арганізатараў, якія ня могуць злавіць тую хвалю, на якой можна вывесьці людзей?

Быкоўскі: Мне здаецца, што тут важны і кошт пытаньня. Калі 19 сьнежня людзі адчувалі ахвоту выказаць сваю пазыцыю, прадэманстраваць, колькі людзей хочуць пераменаў, то зараз было незразумела, што гэта за акцыя, і які эфэкт можна чакаць ад удзелу ў ёй. У той час калі б была нейкая зразумелая праграма дзеяньняў, і які эфэкт дадуць гэтыя дзеяньні, можна было б рызыкнуць сваім часам і нават патэнцыйным пакараньнем.

У дадзеным выпадку кошт пытаньня быў вельмі нізкім, надвор'е неспрыяльнае, а інфармацыйная праца амаль
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG