Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэнвэрскі стралок – асьпірант-нэйрабіёляг


Паліцыя ламае вакно ў кватэры Джэймса Холмса
Паліцыя ламае вакно ў кватэры Джэймса Холмса
Амэрыканская паліцыя выявіла выбухоўку ў кватэры Джэймса Холмса, які ўчыніў у пятніцу стральбу на прэм'еры новага фільма пра Бэтмана ў адным з прыгарадаў Дэнвэра. Жыхары гэтага дому і чатырох, разьмешчаных побач, былі эвакуяваныя.

Джэймс Холмс
Джэймс Холмс
24-гадовы Холмс – асьпірант-нэйрабіёляг ва ўнівэрсытэце Каларада ў Дэнвэры. Матыў яго дзеяньняў пакуль невядомы. Паводле зьвестак паліцыі, злачынец ня быў зьвязаны зь якімі-небудзь тэрарыстычнымі групамі. У яго былі канфіскаваныя два аўтаматы і два пісталеты.

Ахвярамі стральбы сталі 12 чалавек. Яшчэ 50, паводле ўдакладненых зьвестак, атрымалі раненьні або пацярпелі ад сьлёзацечнага газу, які злачынец распыліў у залі перад пачаткам стральбы. Пэнтагон заявіў, што ў ліку забітых ці пацярпелых ёсьць амэрыканскія вайскоўцы.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў спачуваньні родным і блізкім загінулых і адмяніў усе заплянаваныя на канец тыдня перадвыбарчыя мерапрыемствы. Тое ж самае зрабіў і Міт Ромні, супернік Абамы на маючых адбыцца выбарах.

У Парыжы адмянілі прэм'ерны паказ фільма «Цёмны рыцар: Адраджэньне легенды», на якім павінны былі прысутнічаць выканаўцы галоўных роляў Крысьціян Бэйл і Эн Хэтэўэй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG