Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас прэм'еры фільму пра Бэтмэна забітыя 14 чалавек

абноўлена

Паліцэйскія машыны каля кінатэатру, дзе адбылося забойства
Паліцэйскія машыны каля кінатэатру, дзе адбылося забойства

У ЗША на прэм’еры новага фільму пра Бэтмэна «Цёмны Рыцар: Адраджэньне легенды» забітыя 14 чалавек, паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на мясцовую радыёстанцыю.

Страляніна адбылася ў кінатэатры горада Аўрора, непадалёк ад Дэнвэра.

Паліцыя пакуль ня можа паведаміць, што дакладна адбылося. Відавочцы распавялі, што страляніну па гледачах адкрыў невядомы мужчына ў масцы. Ён таксама кінуў у залю гранату са сьлезацечным газам, па іншай вэрсіі — гэта была дымавая заслона.

Прадстаўнік мясцовага шпіталя перадае, што да іх прывезьлі двух параненых ў крытычным стане. Мясцовая радыёстанцыя 850 KOA паведаміла, што паводле папярэдніх дадзеных, раненьні атрымалі каля 50 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG