Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіяўлады ўзгаднілі палёты «Менск—Масква» да 10 траўня


Да 10 траўня авіякампаніі Расеі і Беларусі працягнуць палёты паводле летняга раскладу.

Пра гэта паведаміла Міністэрства транспарту Расеі.

Таксама вырашана «ў самыя кароткія тэрміны дапрацаваць рэдакцыю пагадненьня аб паветраных зносінах і ўзгадніць умовы далейшай эксплюатацыі прызначанымі авіяпрадпрыемствамі бакоў дагаворных ліній з захаваньнем інтарэсаў пасажыраў», — адзначаецца ў паведамленні

Авіязносіны паміж Масквой і Менскам былі перапыненыя раніцай 26 сакавіка з-за таго, што бакі не дамовіліся аб колькасьці рэйсаў. Пазьней палёты былі часова дазволены да 29 сакавіка, то бок да перамоў расейскіх і беларускіх авіяўладаў.

Згодна зь міжурадавым пагадненьнем паміж Беларусьсю і Расеяй, якое дзейнічае з 1997 году, абодва бакі маюць права на парытэтную колькасьць рэйсаў. Так было да 26 сакавіка: "Белавія" і расейскія авіякампаніі мелі па чатыры рэйсы паміж Масквой і Менскам. Расейскі бок папрасіў у беларускага боку пяць рэйсаў, што парушае парытэт. Беларускі бок адмовіў.

Цяпер расейскі бок прапануе «выключыць з двухбаковых дамоўленасьцяў абмежаваньні па колькасьці прызначаных авіяпрадпрыемстваў, па частотах выкананьня палётаў на авіялініях і па правозных ёмістасьцях».

Наўзамен расейская дэлегацыя прапанавала беларускаму боку зьняць абмежаваньні па выбары пунктаў на тэрыторыі Расеі для эксплюатацыі беларускімі прызначанымі авіякампаніямі.

На сайце "Белавія" ў раскладзе на наступныя тыдні цяпер указаныя пяць рэйсаў паміж Менскам і Масквой.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG