Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква і Менск: паветраныя войны


Перамовы прадстаўнікоў Беларусі і Расеі ў справе ўрэгуляваньня авіяканфлікту паміж краінамі пройдуць 29 сакавіка.

Паветраныя зносіны паміж Масквой і Менскам былі прыпыненыя раніцай 26 сакавіка на некалькі гадзін з-за таго, што бакі не змаглі дамовіцца пра колькасьць рэйсаў, што выконваюцца нацыянальнымі перавозчыкамі.

Экспэрты кажуць, што канфлікт узьнік з-за разыходжаньняў у трактоўцы заключанага паміж Беларусьсю і Расеяй Пагадненьня аб паветраных зносінах. У дакумэнце запісана: колькасьць рэйсаў, што выконваюцца расейскімі і беларускімі перавозчыкамі павінна быць роўнай. Але пасьля пераходу ў сакавіку на летні расклад палётаў да штодзённых трох рэйсаў «Аэрафлоту» і аднаго «ЮТЭйр» з расейскага боку дадаўся рэйс авіякампаніі S7, а беларускі перавозчык – авіякампанія BELAVIA выконвае толькі чатыры рэйсы і выступае супраць павелічэньня колькасьці палётаў паміж Масквой і Менскам.

Аналіз сытуацыі – на сайце Расейскай службы нашага радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG