Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзалюцыя і праграма дыялёгу: камэнтары з ЭЗ і Беларусі


Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі, адначасова эўракамісар Штэфан Фюле абвясьціў пра пачатак праграмы дыялёгу з беларускай грамадзянскай супольнасьцю і палітычнай апазыцыяй дзеля мадэрнізацыі Беларусі. Камэнтары беларускіх і заходніх палітыкаў.


Брусэль гатовы мадэрнізаваць Беларусь

Як ацэньваюць у Беларусі рэзалюцыю Эўрапарлямэнту і адначасовае прадстаўленьне праграмы мадэрнізацыі? Меркаваньні выказваюць: Алег Гулак — старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту, дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман, адзін з распрацоўшчыкаў «Малой Канстытуцыі» Беларусі Сяргей Альфер.

МЗС: рэзалюцыя Эўрапарлямэнту далёкая ад рэальнасьці

«Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту па Беларусі пацьвярджае стэрэатыпнае мысьленьне эўрапарлямэнтароў, іх ацэнка сытуацыі ў краіне аднабокая і далёкая ад рэальнасьці.»

Брытанскі дэпутат: Беларусь застаецца «Кубай Эўропы»

Брытанскі дэпутат-кансэрватар Чарлз Тэнак адказаў на пытаньне нашага карэспандэнта, ці мела сэнс для Эўрапарлямэнту адкладаць прыняцьце рэзалюцыі па Беларусі на два тыдні, улічваючы, што за гэты час не ўдалося дасягнуць саступак ад беларускіх уладаў.

«Сапраўды, нічога асабліва не было дасягнута. Але калі быць абсалютна шчырым, дык нічога не ўдалося дасягнуць у адносінах да Беларусі за апошнія 10 гадоў, незалежна ад таго, што мы рабілі.»

Эўрадэпутат Пратасевіч: Менск адштурхнуў нашу руку

Віцэ-прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Яцэк Пратасевіч прызнаў, што два тыдні таму, адкладваючы галасаваньне над рэзалюцыяй па Беларусі, эўрадэпутаты чакалі зьмены курсу з боку афіцыйнага Менску ў адносінах да Брусэлю, але расчараваліся.

Мілінкевіч: Праграма мадэрнізацыі важная ня менш за санкцыі

"Апрача такой маральнай пазыцыі – мусіце вызваліць вязьняў, інакш санкцыі – павінны быць інструмэнты, якія прадэманструюць простым людзям, што Эўропа ня толькі б'е кіем, але мае і пернік.

Пернік – гэта дапамога ў рэформах, якія вельмі неабходныя. Мова ідзе аб праграме мадэрнізацыі краіны – што б тут магла зрабіць Эўропа, каб Беларусь была больш дэмакратычнаю, вызваліла вязьняў."

Эўрадэпутат Мігальскі: Я папярэджваў, што ня трэба адкладваць

Выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце ў Брусэлі, польскі дэпутат Марэк Мігальскі сказаў, што дэпутатам нельга было адкладваць галасаваньне над рэзалюцыяй па Беларусі два тыдні таму:

«Я тады аргумэнтаваў, што адклад галасаваньня будзе прачытаны ў Менску як азнака нашай слабасьці. На жаль, так і адбылося


Эўракамісар Фюле пачынае дыялёг пра мадэрнізацыю Беларусі

Камісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Эўразьвязу Штэфан Фюле сёньня ў Брусэлі абвясьціў пра пачатак праграмы дыялёгу з беларускай грамадзянскай супольнасьцю і палітычнай апазыцыяй дзеля мадэрнізацыі Беларусі.

Дыялёг пра мадэрнізацыю мае датычыць чатырох сфэраў дачыненьняў Эўразьвязу зь Беларусьсю: палітычнай рэформы, рэформы судовай сыстэмы, эканамічнай рэформы, рэформы гандлёвых і рынкавых адносін.


Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Рэзалюцыя заклікае да пераносу чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў іншую краіну і да мэтавых эканамічных санкцыяў супраць афіцыйнага Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG