Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутат Мігальскі: Я папярэджваў, што ня трэба адкладваць


Выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце ў Брусэлі, польскі дэпутат Марэк Мігальскі сказаў, што дэпутатам нельга было адкладваць галасаваньне над рэзалюцыяй па Беларусі два тыдні таму.

«Я тады аргумэнтаваў, што адклад галасаваньня будзе прачытаны ў Менску як азнака нашай слабасьці. На жаль, так і адбылося. Дзень пасьля таго, як мы адклалі ўхваленьне гэтай дэклярацыі, былі расстраляныя двое маладых мужчын, асуджаных за тэракт у Менску. Гэта, на маю думку, павінна паслужыць урокам, як нам трэба паводзіць сябе ў адносінах зь Беларусьсю і Лукашэнкам. Я маю надзею, што мы ўжо ніколі ня будзем адступацца ў нашых намаганьнях дзеля таго, каб беларусы жылі ў дэмакратыі і свабодзе, якія ім і належаць», – сказаў Мігальскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG