Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачобут: Аўтары фальшывак БТ ня ведаюць польскай мовы


Журналіст «Газэты Выборчай», адзін зь лідэраў Саюзу палякаў Беларусі Андрэй Пачобут у паперах, прадэманстраваных ва ўчорашнім фільме БТ «Урокі польскай», пазнаў фальшыўкі, якія рассылаліся ў польскія СМІ год таму.

«Там вельмі шмат русізмаў, бачна, што пісаў чалавек, для якога польская мова няродная. Па-другое, было выяўлена, што гэтыя матэрыялы пасылаліся ў польскія СМІ зь Менску. Дзеля праўдападобнасьці да іх была далучаная частка сапраўдных дакумэнтаў, якія не выклікалі нейкай контравэрсійнасьці, а да іх былі далучаныя фальшыўкі пра Някляева, пра грошы, пра Саюз палякаў... Гэта была правакацыя. Па сутнасьці, беларускія спэцслужбы такім чынам хацелі выклікаць нейкую нэгатыўную рэакцыю ўнутры Польшчы, гэта было скіравана перш за ўсё супраць МЗС Польшчы».

Але тады нічога ня выйшла, гэтыя матэрыялы апублікаваў толькі тыднёвік «NIE», які таксама ня даў ім веры. Цяпер іх зноў дасталі.

«Я думаю, што тут палітычная прычына. Аляксандар Лукашэнка пачынае нейкую чарговую гульню з Захадам і хоча гэта рабіць паводле сваіх правіл. Але жорсткая пазыцыя Польшчы яму перашкаджае ў гэтым. Таму гэтыя мэдыйныя правакацыі скіраваныя на тое, каб неяк падважыць аўтарытэт Польшчы падчас выпрацоўкі тактыкі і стратэгіі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі», — мяркуе Андрэй Пачобут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG