НАДВОР’Е:
Хмарна, з праясьненьнямі, часам мокры сьнег і дождж. На некаторых дарогах галалёдзіца. Тэмпэратура ўдзень ад 0 да +5°C.
У БЕЛАРУСІ:
7 студзеня
Калядныя сьвяткаваньні пройдуць у менскім парку імя Горкага, на пляцоўцы каля Менскага лядовага палацу спорту (вул. Прытыцкага, 27), у менскім заапарку (вул. Ташкенцкая, 44).
У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў пасёлку Ратамка пад Менскам а 15-й гадзіне пачнецца конна-спартовае шоў «Чароўны Новы год у Ратамцы!»
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасьці, 116) да 17 студзеня працягваецца трэці Менскі міжнародны фэстываль лічбавага мастацтва «Terra Nova».
8 студзеня
В Беларускім дзяржаўным цырку а 14.30 пачнецца дабрачынная «Калядная ёлка».
На пляцоўцы каля Менскага лядовага палацу спорту (вул. Прытыцкага, 27) а 12-й гадзіне пачнецца фальклёрнае сьвята «Прыйшла Каляда!».
У менскім клюбе «Графіці» а 19-й гадзіне пачнецца дабрачынны канцэрт з удзелам джазавага гурту Real Jazz Band і гіп-гоп гурту Orion Music Band.
У СЬВЕЦЕ:
8 студзеня
У брытанскім Кембрыджы адбудзецца навуковы сымпозыюм з нагоды 70-годзьдзя Стывэна Гокінга, аднаго з найбольш уплывовых фізыкаў-тэарэтыкаў сучаснасьці.
***
Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
7 студзеня
У 1910 годзе нарадзіўся Канстанцін Заслонаў, партызан, Герой Савецкага Саюзу, які ваяваў у Беларусі (загінуў у 1942).
У 1991 годзе памёр беларускі паэт Кандрат Крапіва (нар. 1896).
8 студзеня
У 1919 Менск быў абвешчаны сталіцаю БССР.
У 1954 у Беларусі былі ліквідаваныя вобласьці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.
ЁСЬЦЬ НАГОДА
Раство Хрыстова ў праваслаўных хрысьціян.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Я заўважыў, што нават тыя людзі, якія заяўляюць, што ўсё прадвызначана і што мы ня можам нічога зрабіць, каб гэта зьмяніць, азіраюцца навокал, перш чым перайсьці дарогу» — Стывэн Гокінг, фізык.
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
За кіпучай чэкісцкай работай. 7 студзеня
Як выглядаюць камэры турмы на Акрэсьціна
Рыгор Кастусёў зьвярнуўся да мітрапаліта Філарэта
«Царкоўнае слова» расказала мітрапаліту Філарэту пра вязьняў
Сумныя Каляды ў сем’ях палітвязьняў
Раство салідарнасьці з палітвязьнямі
Інтэрнэт-акцыя салідарнасьці са зьняволенымі
Мартынава выклікаюць у Брусэль на дыван?
Бэрслюсконі гатовы няньчыцца з Лукашэнкам
«Саня паедзе ў Гаагу»