Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынава выклікаюць у Брусэль на дыван?


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў
Цягам наступнага тыдня міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў можа наведаць Брусэль. Пра гэта Польскаму агенцтву друку паведамілі ў прэс-службе вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Там не выключылі, што Мартынаў можа сустрэцца як з Кэтрын Эштан, так і з эўракамісарам ў пытаньнях пашырэньня і Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле.

Візыту папярэднічае падвышэньне напружанасьці паміж кіраўніцтвам Беларусі і Эўразьвязу. Напярэдадні прадстаўнікі краін-сябраў ЭЗ фактычна пачалі падрыхтоўку рашэньня аб аднаўленьні візавых санкцый у дачыненьні да беларускіх дзяржаўных асобаў, датычных да гвалту падчас мірнай акцыі апазыцыі 19 сьнежня.

Ужо вызначаецца сьпіс тых, каго могуць закрануць санкцыі, каб кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў краін Эўразьвязу маглі прыняць канчатковае рашэньне ў беларускім пытаньні падчас пасяджэньня ў Бруселі 31 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG