Надвор’е
У Беларусі чакаецца пахмурнае надвор’е, тэмпэратура – да плюс 3 градусаў.
Не прапусьціце
У вечаровым эфіры “Свабоды” – перадача Яна Максімюка “Званочкі”. Камэнтары тэлефанаваньняў на Свабоду.
Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень -- прышліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія ўяўляюць цікавасьць для нашых чытачоў , на адрас svaboda@rferl.org
Таксама ў гэты дзень
1591: Слонім атрымаў герб
1925: У Мінску прайшоў І-ы Усебеларускі з'езд настаўнікаў.
1948: М'янма атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
1964: Пачаўся візыт папы Паўла VI на Сьвятую зямлю, ён стаў першым папам, які наведаў Ерусалім
2004: Прэзыдэнтам Грузіі быў абраны лідэр “рэвалюцыі ружаў” Міхаіл Саакашвілі
У гэты дзень yарадзіліся:
1515: Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ
1729: Яўхім Храптовіч, грамадзкі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ , публіцыст, паэт і перакладчык
1869 : Ядвігін Ш., беларускі празаік, публіцыст, драматург
1952: Юрый Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністар унутраных справаў Беларусі (скрадзены ў 1999)
У гэты дзень памерлі:
1897 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат
1975 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, грамадзка-культурны дзяяч эміґрацыі
Цытата на памяць
Абыякавы да мінулага ня мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсьць першы кандыдат на маральную, а затым і фізычную сьмерць. Усё адно хто гэта - чалавек ці народ.
Уладзімер Караткевіч
Год таму ў загалоўках на сайце "Свабоды"
Паслы краін Эўразьвязу сустрэліся з жонкамі вязьняў КДБ
Андрэй Фёдараў: Санкцыямі прымусіць Лукашэнку зьмяніць унутраную палітыку складана
Рымашэўскі намераны прасіць сустрэчы з Лукашэнкам
Плякаты на заводзе: «Ганьба! Ён быў на Плошчы!»
The Washington Post: За жэстамі павінны ісьці дзеяньні супраць Лукашэнкі